Джозеф Хотан Тэйлар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джозеф Хотан Тэйлар малодшы
англ.: Joseph Hooton Taylor, Jr.
2008JosephTaylorWithMarietta.jpg
Дата нараджэння:

29 сакавіка 1941({{padleft:1941|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:29|2|0}}) (73 гады)

Месца нараджэння:

Філадэльфія, ЗША

Краіна:

ЗША

Навуковая сфера:

фізіка

Альма-матэр:

Гарвардскі ўніверсітэт

Вядомы як:

K1JT

Узнагароды і прэміі


Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па фізіцы (1993)
Wolf prize icon.png Прэмія Вольфа (фізіка, 1992)
Стыпендыя Макартура (1981)

Джозеф Хотан Тэйлар малодшы на ВікіСховішчы

Джозеф Хотан Тэйлар малодшы (англ.: Joseph Hooton Taylor, Jr.; нар. 29 сакавіка 1941, Філадэльфія, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1993) года «за адкрыццё новага тыпу пульсараў, што дало новыя магчымасці ў вывучэнні гравітацыі», сумесна з Раселам Халсам.

Сваё адкрыццё Расел Халс і Джозеф Тэйлар зрабілі ў 1974 годзе, праводзячы назіранні на радыётэлескопе ў Арэсіба, упершыню выявілі двайны пульсар PSR B1913 +16.

У 1991 годзе вымярэнні скарачальнай арбіты гэтай пары зорак, якія ўтвараюць пульсар, далі пацверджанне агульнай тэорыі адноснасці, і магчымасць выпраменьвання гэтай сістэмай гравітацыйных хваль.

Радыёаматарская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Таксама Джозеф Тэйлар вядомы ў радыёаматарскіх колах. Яго радыёаматарскі пазыўны: K1JT. Ён аўтар праграмы WSJT (Weak Signal communications by K1JT), прызначанай для павышэння верагоднасці ўстанаўлення далёкай радыёсувязі ва УКХ дыяпазоне, праз адлюстраванне ад іянізаваных слядоў метэорных патокаў (MS) або правядзенне радыёаматарскіх сувязяў з адлюстраваннем ад Месяца (EME).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1980 - Прэмія Дэні Хейнемана ў галіне астрафізікі
  • 1985 - Медаль Генры Дрэпера
  • 1991 - Медаль Альберта Эйнштэйна Эйнштэйнаўскага навуковага таварыства
  • 1992 - Прэмія Вольфа па фізіцы
  • 1993 - Нобелеўская прэмія па фізіцы
  • 1997 - Медаль Карла Шварцшыльда Нямецкага астранамічнага таварыства (AG)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]