Джонатан Свіфт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джонатан Свіфт
Jonathan Swift
Jonathan swift.jpg
Дата нараджэння: 30 лістапада
Месца нараджэння: Дублін
Дата смерці: 19 кастрычніка
Месца смерці: Дублін, Ірландыя
Лагатып ВікіСховішча Джонатан Свіфт на Вікісховішчы

Джонатан СВІФТ (англ.: Jonathan Swift; 30 лістапада 1667, Дублін — 19 кастрычніка 1745) — англа-ірландскі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Трыніты-каледжы Дублінскага універсітэта (16821688). У 16891699 г. літаратурны сакратар і бібліятэкар дыпламата і эсэіста У. Тэмпла. У 1695 г. атрымаў ступень магістра мастацтваў у Оксфардскім універсітэце. У 1695 г. прыняў сан свяшчэнніка. Доктар багаслоўя (1702). У 17101714 г. зблізіўся з кіраўнікамі ўрада торы, падтрымліваў і накіроўваў іх урадавую палітыку ў артыкулах і памфлетах. У 1713 г. настаяцель сабора св. Патрыка ў Дубліне.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурная дзейнасць пачаў як паэт. Першыя паэтычныя творы насілі парадыйны характар і высмейвалі манернасць т.зв. высокай паэзіі. Майстар палітычнага памфлета, у якім асуджаў унутраную палітыку Англіі, каланіяльны войны, выступаў супраць забабонаў і невуцтва. У памфлетах «Бітва кніг» (1697) і «Казка бочкі» (1704), напісаных у алегарычнай форме і насычаных палітычнай, антырэлігійнай сатырай, — ідэі карыснасці ведаў. Памфлеты «Пісьмы Суконшчыкаў» (17231724), «Сціплая прапанова» (1729) прысвечаны барацьбе а правы ірландскага народа. Асноўны твор — раман «Падарожжы Гулівера» (1726), у якім вострая сатыра на славалюбства і крывадушнасць тагачасных судоў, палітычных дзеячаў і партый, у ім Свіфт стварыў гратэскавы партрэт грамадства, з дапамогай якога высмейваецца ўсё чалавецтва. У апісанні падарожжа ў краіну ліліпутаў Свіфт праводзіць ідэю аб выхаванні дзяцей у атмасферы справядлівасці, мужнасці, рэлігійнасці і любві да сваёй краіны. Вобразы патрыярхальных і мудрых волатаў, якія займаюцца мірнай плённай працай і не ведаюць зброі, служаць для акцэнтавання ідэалу пісьменніка — адукаванай манархіі. Апошняя частка рамана, якая апавядае пра разумных коней, напоўнена песімізмам: Свіфт ужо не верыць у адраджэнне дабрадзейнасці людзей, аднак вобраз Гулівера, простага, працавітага і сумленнага чалавека, заклікае да самаўдасканалення. Паводле рамана зняты мастацкі і мультыплікацыйныя фільмы (Англія, ЗША, Іспанія). Беларускі тэатр юнага гледача паставіў спектакль «У краіне ліліпутаў» (1985). На беларускую мову раман перакладалі А. Кудравец, В. Пануцэвіч.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Падарожжа Гулівера да волатаў у краіне Бробдзынгнаг / Пер.В.П.. - Маервік: Гал.Кватэра Беларус.Скаўтаў, 1949. - 79с. – (Бібліятэка скаўц.доктуры ;Кн.1).
  • Рабінзон Круза: Раман / Даніэль Дэфо. Падарожжа Гулівера: Раман / Джанатан Свіфт (Пер. А.Кудраўца). - Мн. : Юнацтва, 1996. - 270 с. - (Школьная бібліятэка).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рагачэўская М. Свіфт // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.
  • Bullitt, John M. Jonathan Swift and the Anatomy of Satire: A Study of Satiric Technique. — Cambridge: Harvard U P, 1953.
  • Муравьев В. С. Джонатан Свифт. — М., 1968.
  • Дубашинский И. А. Памфлеты Свифта. — Рига, 1968.
  • Левидов М. Ю. Путешествие…, мысли и чувства Джонатана Свифта… — М., 1986.