Джон Браўнінг
| Джон Мозес Браўнінг John Moses Browning |
|
![]() |
|
| вынаходнік ручной агнястрэльнай зброі | |
| Імя пры нараджэнні: | Джон Мозес Браўнінг |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 21 студзеня 1855 |
| Месца нараджэння: | Огдэн, Юта, ЗША |
| Дата смерці: | 26 лістапада 1926 (71 год) |
| Месца смерці: | Брусель |
Джон Мозес Браўнінг (англ.: John Moses Browning; нарадзіўся 21 студзеня 1855, Огдэн (штат Юта, ЗША) — памёр 26 лістапада 1926, Брусель (Бельгія)) — вынаходнік ручной агнястрэльнай зброі, амерыканец па паходжанні, працаваў у Бельгіі.
Біяграфія[правіць]
Першы патэнт на казназарадную сістэму атрымаў у 1879 годзе, канструяваў шротавыя стрэльбы на фірме «Рэмінгтон», адназарадныя вінтоўкі вінчэстар, шматзарадныя стрэльбы, кулямёты.
Найбольшую вядомасць яму прынёс аўтаматычны (самазарадны) пісталет, запатэнтаваны бельгійскай зброевай кампаніяй «Фабрык Насьональ» у Эрстале.
Пазней распрацоўваў падобныя сістэмы для амерыканскага войска у кампаніі Кольта. За 71 год свайго жыцця Джон Мозес Браунінг стварыў 37 мадэляў наразной зброі і 18 — гладкаствольнай.
Канструкцыі Браунінга неаднаразова капіяваліся і служылі прадметам пераймання для спецыялістаў іншых краін. Пісталеты канструкцыі Браунінга: Browning M1900, Browning M1903, Browning M1906, Browning 1910/1912 г., Colt M1911.
