Джон Джарвіс
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Змены шаблонаў/файлаў гэтай версіі чакаюць праверкі.
Стабільная версія была праверана 9 сакавіка 2013.
| Алімпійскія ўзнагароды | ||
Джон Джарвіс |
||
| Плаванне | ||
| Золата | Парыж 1900 | 1000 метраў вольным стылем |
| Золата | Парыж 1900 | 4000 метраў вольным стылем |
Джон Артур Джарвіс (анг. John Arthur Jarvis; 24 лютага 1872, Лестэр - 9 мая 1933, Лондан) — брытанскі плывец, двухразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1900.
На гульнях Джарвіс удзельнічаў у двух плавальных дысцыплінах - у плаванні на 1000 і 4000 м вольным стылем. У кожнай дысцыпліне ён выйграваў і паўфінал, і фінал, атрымаўшы ў выніку два залатыя медалі.
Праз шэсць гадоў Джарвіс удзельнічаў на неафіцыйных Алімпійскіх гульнях, атрымаў срэбны медаль у гонцы на адну мілю вольным стылем, бронзу за 400 м вольным стылем і за эстафету 4х250 вольным стылем. Аднак гэтыя тры медалі не прызнаюцца Міжнародным алімпійскім камітэтам.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра прызёра Алімпійскіх гульняў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |

