Джон Кёрцін
| Джон Джозеф Кёрцін John Joseph Curtin |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 7 кастрычніка 1941 — 5 ліпеня 1945 | |||
| Манарх: | Георг VI | ||
| Папярэднік: | Артур Фадэн | ||
| Пераемнік: | Фрэнк Форд | ||
| Нараджэнне: | 8 студзеня 1885 Кресуік, Аўстралія |
||
| Смерць: | 5 ліпеня 1945 (60 гадоў) Канбера, Аўстралія |
||
| Бацька: | Джон Кёрцін | ||
| Маці: | Кэтрын Агнес | ||
| Аўтограф: | |||
Джон Кёрцін (англ.: John Curtin, 8 студзеня 1885 — 5 ліпеня 1945) — аўстралійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, з 1928 у парламенце ад Лейбарысцкай партыі, 14-ы прэм'ер-міністр Аўстраліі (7 кастрычніка 1941-5 ліпеня 1945 года).
Палітычная кар'ера [правіць]
Прымаў некалькі разоў ўдзел у парламенцкіх выбарах, пакуль не выйграў месца ў парламенце ад выбарчай акругі Фрэмантл ў 1928 годзе. Пасля фарміравання лейбарысцкага ўрада пад кіраўніцтвам Джэймса Скаліна ў 1929 годзе лічыўся адным з галоўных прэтэндэнтаў на пасаду міністра, аднак з-за захаплення алкаголем яго кандыдатура не атрымала адабрэння. У 1931 годзе Кёрцін страціў сваё месца ў парламенце, але ўжо ў 1934 годзе зноў у яго вярнуўся.
Пасля сыходу ў адстаўку лідара лейбарыстаў Скаліна ў 1935 годзе Кёрцін нечакана быў абраны на яго месца (з перавагай усяго ў адзін голас): адбілася падтрымка левай прафсаюзнай групы ў партыйным кіраўніцтве.
| Прэм'ер-міністры Аўстраліі | |
|---|---|
| Эдмунд Бартан · Альфрэд Дыкін · Крыс Уотсан · Джордж Рэйд · Альфрэд Дыкін · Эндру Фішар · Альфрэд Дыкін · Эндру Фішар · Джозеф Кук · Эндру Фішар · Уільям Х'юз · Стэнлі Брус · Джэймс Скалін · Джозеф Лаянс · Эрл Пэйдж · Роберт Мензіс · Артур Фадэн · Джон Кёрцін · Фрэнк Форд · Бен Чыфлі · Роберт Мензис · Гаральд Холт · Джон Мак-Івен · Джон Гортан · Уільям Макмагон · Гоф Уітлэм · Малкалм Фрэйзер · Роберт Хоўк · Пол Кітынг · Джон Говард · Кевін Рад · Джулія Гілард |