Джон Ліндлі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джон Ліндлі
англ.: John Lindley
JLindley.jpg
Дата нараджэння:

8 лютага 1799(1799-02-08)

Месца нараджэння:

Стары Катан (англ.: Old Catton), графства Норфалк, Вялікабрытанія

Дата смерці:

1 лістапада 1865(1865-11-01) (66 гадоў)

Месца смерці:

Тэрнхам Грын, Чызік, Лондан, Вялікабрытанія

Краіна:

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Навуковая сфера:

Батаніка

Месца працы:

Універсітэцкі каледж Лондана

Альма-матэр:

Norwich School(англ.) бел.

Узнагароды і прэміі


Каралеўскі медаль Лонданскага каралеўскага таварыства

Сістэматык жывой прыроды
Band 1x200px.png
Аўтар найменняў шэрагу батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Lindl.».
Спіс такіх таксонаў на сайте IPNI
Персанальная старонка на сайце IPNI

Іншае, верагодна састарэлае, абазначэнне: Lindley

John Lindley на Віківідах
Старонка на Віківідах
John Lindley на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Джон Ліндлі (Ліндлей) (англ.: John Lindley; 17991865) — англійскі батанік, садоўнік, знаўца сямейства архідных (Orchidaceae).

З 1829 па 1860 гады быў прафесарам батанікі ў Лонданскім універсітэце.

На працягу 40 лёт быў сакратаром Лонданскага таварыства садоўніцтва.

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў мястэчку Old Catton(англ.) бел., размешчаным недалёка ад Норвіча, і быў адным з чатырох дзяцей Джорджа і Мэры Ліндлі. Яго бацька быў уладальнікам пладовага гадавальніка, аднак, садаводчае прадпрыемства не прыносіла дастатковага прыбытку і сям'я жыла вельмі сціпла. Джон з юнацкасці дапамагаў бацьку ў садзе і займаўся зборам палявых кветак у наваколлях Норвіча. Адукацыю атрымаў у гімназіі Норвіча (Norwich School). Сям'я не магла падтрымаць яго паступленне ва ўніверсітэт і ў 1815 годзе ён стаў агентам бельгійскай фірмы па гандлі насеннем у Лондане.

У гэты перыяд ён знаёміцца з Уільямам Гукерам, які дапамог яму заняць месца асістэнта ў гербарыі Джозефа Банкса.

Шлях у навуцы[правіць | правіць зыходнік]

Сваю навуковую дзейнасць пачаў ён выданнем (у 1820 годзе) манаграфіі руж («Rosarum Monographia», з 19 табліцамі), у наступным годзе пачаў друкаваць «Collectanea Botanica» (I—VIII).

Ліндлі спачатку прыняў сістэму класіфікацыі раслін Дэкандоля, але потым у працы The vegetable Kingdom, грунтуючыся на новых пошуках, прапанаваў сваю класіфікацыю, якая складала ў сабе 7 класаў, 56 спалучэнняў, ці пераходных злучальных груп, і 303 сямействы. Пад імем «караняродных» (Rhizogenes) Ліндлі згрупаваў паразітуючыя бесхларафілавыя расліны; пад «сеткаватымі» (Dictyogenes) сабраў тыя з аднадольных, якія па лісцю і знешняму выгляду маюць падабенства з двухдольнымі; нарэшце, голанасенныя, ці хвойныя (Gymnospermes), пераназваў у Gymnogenes (галародныя).

За час навуковай дзейнасці ім было апісана некалькі тысяч відаў раслін[1].

Papaver bracteatum RHS.jpeg
Appendix to the first twenty-three volumes of Edwards's Botanical Register - Plate 1.png
An Introduction to Botany p 127.jpg
Батанічныя ілюстрацыі з прац Ліндлі:
1. Papaver bracteatum Lindl. з кнігі «Collectanea botanica», 1821
2. Verticordia nitens (Lindl.) Endl. з артыкула «A sketch of the vegetation of the Swan River Colony», 1839
3. тыпы кветак, малюнак з кнігі «An introduction to botany», 1835

Друкаваныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Lindleya mespiloides H.B.K. Батанічная ілюстрацыя з кнігі Гумбальта, Банплана і Кунта «Nova genera et species plantarum…» Vol. 6, 1815—1825

У гонар і памяць[правіць | правіць зыходнік]

Карл Кунт у гонар Ліндлі назваў род раслін Ліндлея (Lindleya Kunth, nom. cons.)[2], які адносіцца да сямейства Ружовыя (Rosaceae).

Зноскі

  1. Гл. спасылку «Спіс таксонаў на сайце IPNI» у картцы сістэматыка
  2. Lindleya: інфармацыя на сайце IPNI(англ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]