Джон Максвел Кутзее

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Джозеф Максвел Кутзее
John Maxwell Coetzee
J.M. Coetzee.JPG
Дата нараджэння:

9 лютага 1940(1940-02-09) (74 гады)

Месца нараджэння:

Кейптаўн, Капская правінцыя, ПАС

Грамадзянства:

Flag of South Africa.svg Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
Flag of Australia.svg Аўстралія (з 2006)

Род дзейнасці:

празаік, эсэіст, лінгвіст, крытык

Мова твораў:

англ.:

Прэміі:

Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па літаратуры (2003)

Джон Максвел Кутзее (англ.: John Maxwell Coetzee, нар. 9 лютага 1940, Кейптаўн, ПАР) — англамоўны пісьменнік, крытык, лінгвіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джон Максвел Кутзее нарадзіўся 9 лютага 1940 года ў Кейптаўне, Капская правінцыя, ПАС ў сям'і англамоўных афрыканераў. У 1963 годзе скончыў магістратуру Кейптаўнскага ўніверсітэта. У канцы 1960-х Кутзее адпраўляецца ў ЗША, дзе ў 1969 годзе ён абараняе дысертацыю па творчасці Сэмюэла Бэкета ў Тэхаскім універсітэце, а затым на працягу двух гадоў выкладае англійскую мову і літаратуру ў Нью-Ёрку. У 1971 годзе Кутзее з-за свайго ўдзелу ў пратэстах супраць вайны ў В'етнаме атрымлівае адмову ў выглядзе на жыхарства ў ЗША і вяртаецца на радзіму ў ПАР, дзе займае пасаду прафесара англійскай літаратуры ў Кейптаўнскім універсітэце.

Свой першы раман «Змрочная зямля» Кутзее друкуе ў 1974 годзе.

У 2002 пісьменнік эміграваў з ПАР, а 6 сакавіка 2006 года ён атрымаў аўстралійскае грамадзянства.

Кутзее таксама вядомы крытыкай жорсткага абыходжання з жывёламі і падтрымкай руху за правы жывёл. Гэтая праблематыка у прыватнасці знаходзіць адлюстраванне ў яго раманах «Ганьба», «Жыццё жывёл» (The Lives of Animals) і «Элізабет» (Elizabeth Costello). З'яўляецца вегетарыянцам.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Піша на англійскай мове. Сусветную вядомасць прынёс раман «У чаканні варвараў» (1980). У рамане «Жыццё і час Міхаэла К.» (1983) пратэст супраць «белага» расізму. Кашмар новай, вызваленай ад рэжыму апартэіду Паўдёвай Афрыкі — тэма рамана «Ганьба» (1999). Аўтар раманаў «Містэр Фо» (1986), «Восень у Пецярбургу» (1994, пра Ф. Дастаеўскага), «Жыццё жывёл» (1999), «Юнацтва. Сцэны з правінцыяльнага жыцця II» (2002), «Элізабет» (2003) і інш., навуковых прац і літаратурна-крытычных нарысаў па праблемах цэнзуры і свабоды слова, месца пісьменніка ў грамадстве.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2003 года. Першы пісьменнік, які двойчы ўзнагароджвалася Букераўскай прэміяй (у 1983 годзе за раман «Жыццё і час Міхаэла К.» і ў 1999 за раман «Ганьба»).

Шаблон:Букераўская прэмія Шаблон:Іерусалімская прэмія