Джон Пім

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джон Пім

Джон Пім (каля 1584, Браймар, Сомерсетшыр — 8 снежня 1643, Лондан) — англійскі палітычны дзеяч, адзін з галоўных кіраўнікоў парламенцкай апазіцыі напярэдадні і ў першы перыяд Англійскай буржуазнай рэвалюцыі 17 стагоддзя.

Упершыню быў абраны ў парламент у 1614. Пім - адзін з аўтараў "Петыцыі аб праве". Роля і ўплыў Піма, найбольш яркага прадстаўніка блока джэнтры і буржуазіі, асабліва ўзрасла са скліканнем у лістападзе 1640 года Доўгага парламента. Выступаў галоўным абвінаваўцам на працэсе Т. Страфарда (сакавік - красавік 1641). Спроба Карла I арыштаваць у студзені 1642 Піма, Дж. Гемпдэна і іншых лідараў апазіцыі пацярпела няўдачу. З ад'ездам караля на поўнач Пім быў прызначаны парламентам старшынёй заснаванага ў верасні 1641 адмысловага парламенцкага камітэта, які з'яўляўся фактычна часовым урадам. 25 верасня 1643 г. заключыў саюзны дагавор з шатландскімі прэсвітэрыянамі ("ковенант").

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.