Джон Сідні Мак-Кейн

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Джон Сідні Макейн)
Перайсці да: рух, знайсці
Джон Мак-Кейн
John McCain
Джон Мак-Кейн
сцяг
Сенатар ад штата Арызона
сцяг
з 3 студзеня 1987 года
Папярэднік: Бары Голдуатэр
сцяг
Член Палаты прадстаўнікоў ЗША ад 1-й выбарчай акругі Арызоны
сцяг
3 студзеня 19833 студзеня 1987
Папярэднік: Джон Роўдс
Пераемнік: Джон Роўдс III
 
Партыя: Рэспубліканская
Адукацыя: Ваенна-марская акадэмія ЗША
Нараджэнне: 29 жніўня 1936({{padleft:1936|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:29|2|0}}) (78 гадоў)
Кока-Сола,
Зона Панамскага канала Панама
Бацька: Джон Сідні Мак-Кейн (малодшы)
Маці: Раберта Райт Мак-Кейн
Жонка: Кэрал Шэп (разв. 1980)
Сіндзі Лу Хенслі (з 1980)
Дзеці: Дуглас (нар. 1959, усын.1966),
Эндру (нар. 1962, усын. 1966),
Сідней (нар. 1966),
Меган (нар. 1984),
Джон Сідні IV «Джэк» (нар. 1986),
Джэймс «Джымі» (нар. 1988),
Брыджэт (нар. 1991, удач. 1993)
 
Сайт: mccain.senate.gov
 
Аўтограф: Аўтограф
 
Узнагароды:
Сярэбраная зорка, ЗША
Ордэн «Легіён пашаны» ступені легіянера
Бронзавая зорка, ЗША
Медаль «Пурпурнае сэрца»
Крыж «За выбітныя заслугі», ЗША
Медаль Ваеннапалоннага
Памятны медаль нацыянальнай абароны
Медаль «За службу ў В'етнаме»
Ордэн Нацыянальнага героя Грузіі
Кавалер ордэна Перамогі імя Святога Георгія
Гранд-афіцэр ордэна Трох Зорак

Джон Сідні Мак-Кейн III (англ.: John Sidney McCain III; 29 жніўня 1936, ваенна-марская база Кока-Сола, Зона Панамскага канала, ЗША) — амерыканскі палітык, сенатаррэспубліканец ад штату Арызона. З 3 верасня 2008 афіцыйны кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі. На прэзідэнцкіх выбарах 4 лістапада 2008 прайграў Бараку Абаму

Дзед і бацька Мак-Кейна былі адміраламі Ваенна-марскога флоту ЗША. Джон Мак-Кейн у 1958 годзе скончыў Ваенна-марскую акадэмію ЗША, стаўшы лётчыкам палубнай авіяцыі. Ветэран В'етнамскай вайны. Збіты над Ханоем у 1967 годзе, прабыў у в'етнамскім палоне 5 з паловай гадоў і быў выпушчаны ў 1973 годзе па ўмовах Парыжскага дагавора.

У 1981 Мак-Кейн выйшаў у адстаўку, а ў 1982 быў абраны ў Палату прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ад Рэспубліканскай партыі. У 1986 абраны сенатарам ад Арызоны, пераабіраўся тройчы — у 1992, 1998 і ў 2004. У 2000 удзельнічаў у выбарах прэзідэнта ЗША, але прайграў Джорджу Бушу-малодшаму. З лютага 2008 года разглядаецца як асноўны кандыдат у прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў, быў афіцыйна падтрыманы Джорджам Бушам-малодшым. 3 верасня 2008 быў аб'яўлены афіцыйным кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі.

Раннія гады і ваенная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Джон Сідні Мак-Кейн-трэці нарадзіўся 29 жніўня 1936 года на авіябазе ВПС ЗША «Кока-Сола» недалёка ад горада Калон у Панаме. Бацька Мак-Кейна, Джон Сідні «Джэк» Мак-Кейн-малодшы (19111981), быў ваенна-марскім афіцэрам ЗША, удзельнікам Другой сусветнай вайны (у якасці афіцэра-падводніка), які завяршыў службу ў чыне чатырохзорнага адмірала. Узнагароджаны Сярэбранай і Бронзавай зоркамі. Маці — Раберта Мак-Кейн, народжаная Райт (нарадзілася ў 1912). Дзед Джона Мак-Кейна, Джон С. Мак-Кейн, таксама меў чын чатырохзорнага адмірала, з'яўляўся адным з заснавальнікаў авіяноснай стратэгіі Ваенна-марскога флоту ЗША, удзельнічаў у бітвах на Ціхаакіянскім тэатры ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны.

У дзяцінстве Джон шмат падарожнічаў разам з бацькамі ў сувязі з частымі пераводамі яго бацькі па справах службы (Нью-Лондан, штат Канектыкут; Перл-Харбар, штат Гаваі, іншыя ваенныя базы на Ціхім акіяне). Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны сям'я Мак-Кейна перабралася ў Вірджынію, дзе Джон паступіў у школу Святога Стэфана ў горадзе Александрыя, правучыўшыся там да 1949. У 19511954 Мак-Кейн наведваў прыватную епіскапальную школу, дзе дасягнуў значных поспехаў у спартыўнай барацьбе. З-за частых пераездаў бацькі ў агульнай складанасці Мак-Кейн вучыўся прыкладна ў 20 розных школах. У дзіцячыя гады адрозніваўся энергічным характарам, запальчывасцю і агрэсіўнасцю, імкненнем перамагаць у канкурэнцыі з аднагодкамі.

З дзяцінства Мак-Кейн прыналежыў да епіскапальнай царквы, але ў 2007 перайшоў да баптыстаў (Баптысцкая царква Фінікса ў Арызоне, уваходзіць у склад Паўднёвай Баптысцкай канвенцыі — якая прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў найбуйнейшай пратэстанцкай дэнамінацыі ў ЗША), да якіх належыць яго другая жонка.

Адукацыя, пачатак вайсковай службы і першы шлюб[правіць | правіць зыходнік]

Накіроўваючыся па ступнях бацькі, пасля сканчэння школы Мак-Кейн паступіў у Ваенна-марское вучылішча ў Анапалісе, якую скончыў у 1958. Штогод Джон атрымліваў не менш 100 вымоў і часта падвяргаўся спагнанням за парушэнні дысцыпліны і невыкананне ваеннага ўстава, ад нячышчаных ботаў да недарэчных(?) выказванняў у адрас начальства. У той жа час пры росце 1 метр 70 см і вазе ў 58 кг ён вылучаўся як здольны баксёр у лёгкай вазе. Мак-Кейн атрымліваў добрыя адзнакі толькі па тых прадметах, якія яго цікавілі: гісторыя, англійская літаратура і дзяржаўнае кіраванне. Тым не менш (?) з 899 выпускнікоў 1958 года Джон Мак-Кейн паказаў 894 вынік.

Мак-Кейн (справа ўнізе) са сваім звяном

У 19581960 гадах на працягу 1,5 гадоў праходзіў падрыхтоўку на штурмавіку Дуглас A-1 «Скайрэйдар» на базах марской авіяцыі Пенсакола ў Фларыдзе і «Корпус-Крысці» ў Тэхасе. За гэты час ён зарабіў рэпутацыю «тусовачнага чалавека», вадзіў Шэўрале, сустракаўся са стрыптызёршай па мянушцы «Марыя — полымя Фларыды» і, як пазней заўважыў сам Мак-Кейн, «дарма марнаваў маладосць і здароўе». Джон быў паветраным ліхачом і рэдка заседжваўся за кіраўніцтвам па лётнай эксплуатацыі. Падчас трэніровак у Тэхасе рухавік на самалёце Мак-Кейна выйшаў з строю, і самалёт упаў пры пасадцы. Пілот адкараскаўся лёгкімі ўдарамі. У 1960 годзе Мак-Кейн скончыў лётную школу і стаў пілотам штурмавіка ў марской авіяцыі.

З 1960 года служыў на авіяносцах «Інтрэпід» і «Энтэрпрайз» у Карыбскім моры. Праходзіў службу на «Энтэрпрайз» падчас Карыбскага крызісу і ваенна-марской блакады Кубы ў кастрычніку 1962 года. Падчас службы ў Іспаніі Мак-Кейн па неасцярожнасці зачапіў у палёце лініі электраперадач, і гэты інцыдэнт стаў прычынай яго пераводу на базу ВМС Мерыдыян у Місісіпі, дзе ён стаў інструктарам.

У 1964 годзе пазнаёміўся з мадэллю з Філадэльфіі Кэрал Шэп, на якой ажаніўся 3 ліпеня 1965. Мак-Кейн усынавіў двух яе сыноў ад першага шлюбу (з аднакласнікам Джона) — Дуга (3 гады) і Эндзі (5 гадоў). У верасні 1966 года ў іх нарадзілася дачка Сідні.

У снежні 1965 з Мак-Кейнам ізноў адбыўся няшчасны выпадак. Падчас палёту адбылося ўзгаранне рухавіка, Джон паспяхова катапультаваўся, але самалёт разбіўся. Мак-Кейн папрасіў начальства перавесці яго з інструктарскай пасады на баявую службу. У канцы 1966 яго перавялі на авіяносец «Форэстал». Мак-Кейн працягнуў вайсковую службу на штурмавіку Дуглас A-4 «Скайхоўк». Да сакавіку 1967 яго бацька ўжо стаў галоўнакамандуючым Ваенна-марскімі сіламі ЗША ў Еўропе і праходзіў службу ў Лондане.

Удзел у вайне ў В'етнаме[правіць | правіць зыходнік]

Увесну 1967 «Форэстал» быў пераведзены ў Ціхі акіян для ўдзелу ў аперацыі «Ролінг-Тандар» — масіраванага бамбарзіроўкі інфраструктурных аб'ектаў Паўночнага В'етнама: складоў зброі, прадпрыемстваў, мастоў і гэтак далей. Мак-Кейн, як і яго калегі, выяўляў незадаволенасць тым, што спіс цэлей быў абмежаваны, так што іх прыходзілася паражаць шмат разоў, пры гэтым без гарантыі таго, што менавіта гэтыя цэлі з'яўляліся значнымі для перамогі ў вайне. Пры гэтым амерыканскім лётчыкам прыходзілася пераадольваць сістэму СПА, створаную пры ўдзеле Савецкага Саюза.

29 ліпеня 1967 года падчас пажару на «Форэстале» Мак-Кейн ледзь не загінуў. Выпадкова выпушчаная некіруемая ракета патрапіла ў яго самалёт, які рыхтаваўся да ўзлёту з палубы. Яму атрымалася выратавацца, саскочыўшы на палубу. У наступным за выбухам пажары загінулі 134 і параненыя 62 марака ВМС ЗША. Былі беззваротна згубленыя больш 20 самалётаў. Мак-Кейн быў паранены шрапнэллю ў ногі і грудзі. Пасля таго, як «Форэстал» быў адпраўлены ў рамонт, 30 верасня 1967 Мак-Кейн быў пераведзены на авіяносец «Арыскані» ў 163-ю штурмавую эскадрыллю. Усяго да канца кастрычніка 1967 ён здзейсніў 22 баявых вылетаў, у тым ліку на цэлі ў раёне Хайфона і Ханоя.

Палон[правіць | правіць зыходнік]

Файл:Vietcapturejm01.jpg
В'етнамцы цягнуць збітага Мак-Кейна з возера ў цэнтры Ханоя

26 кастрычніка Мак-Кейн у складзе эскадрыллі з 20 самалётаў выляцеў на бамбарзіроўка электрастанцыі ў цэнтры Ханоя і быў збіты савецкай зенітнай ракетай (па іншай версіі — агнём зенітнай артылерыі). Лётчык катапультаваўся і сеў у возера, ледзь не патануўшы; ён зламаў абедзве рукі і нагу і быў жорстка збіты в'етнамскімі салдатамі: яму раздрабілі плячо, ён быў двойчы паранены. У такім стане Мак-Кейн быў змешчаны ў галоўную турму Ханоя — яго адмовіліся адправіць у шпіталь, лічачы, што ён усё роўна памрэ.

На допыце ён, у адпаведнасці з амерыканскім ваенным статутам, назваў толькі кароткія звесткі аб сабе — па прозвішчы в'етнамцы даведаліся, што ўзялі ў палон сына высокапастаўленага амерыканскага афіцэра. Толькі пасля гэтага яму была аказаная медыцынская дапамога, і аб яго паланенні было афіцыйна абвешчана. Ён шэсць тыдняў правёў у лякарні, у гэты перыяд да яго дапусцілі французскага тэлежурналіста, яго наведвалі важныя в'етнамскія дзеячы, якія лічылі Мак-Кейна прадстаўніком амерыканскай ваенна-палітычнай эліты. У снежні 1967 Мак-Кейна, які страціў 26 кг і пасівеў (пазней ён атрымаў мянушку «Белы тарнада»), перавялі ў лагер ваеннапалонных у Ханоі, дзе аб ім клапаціліся таварышы па палоне.

У сакавіку 1968 ён быў змешчаны ў адзіночную камеру.

У ліпені 1968 яго бацька стаў галоўнакамандуючым Ціхаакіянскім флотам ЗША і, адпаведна, камандуючым амерыканскімі ваенна-марскімі сіламі на В'етнамскім тэатры ваенных дзеянняў. Тады паўночнав'етнамскія ўлады ў прапагандысцкіх мэтах прапанавалі вызваліць Мак-Кейна раней яго таварышаў, аднак ён заявіў, што прыняў бы прапанову толькі ў тым выпадку, калі бы таксама былі вызваленыя амерыканскія ваенныя, якія патрапілі ў палон раней яго. Аб адмове Мак-Кейна ад вызвалення в'етнамскія служачыя паведамілі амерыканскаму прадстаўніку на Парыжскіх мірных перамовах Аверэлу Гарыману.

У жніўні 1968 Мак-Кейна падвергнулі сталым збіванням (кожныя дзве гадзіны), імкнучыся зламаць яго волю. У гэты жа час ён хварэў дызентэрыяй, а ахоўнікі перашкодзілі яму пакончыць з сабой. Пасля чатырох дзён падобных «допытаў» ён напісаў кароткае «прызнанне» у сваёй злачыннай дзейнасці супраць в'етнамскага народа — пры гэтым ён выкарыстаў неўласцівы яму камуністычны жаргон, каб паказаць, што гэты дакумент атрыманы з дапамогай катаванняў. Новыя пераломы, атрыманыя ў гэтыя дні, прывялі да таго, што Мак-Кейн страціў магчымасць паднімаць рукі вышэй галовы. Пазней ён узгадваў: «Я пазнаў тое, што ўсе мы пазналі там: кожны чалавек мае сваю мяжу. Я дасягнуў сваёй». Аднак на гэтым дрэннае абыходжанне з ім не спынілася — яго працягвалі біць (два-тры разы ў тыдзень) за адмову падпісаць новае «прызнанне». Ён успамінаў, што штораніцы да яго ўваходзіў наглядчык і патрабаваў, каб зняволены кланяўся яму, і ў адказ на адмову, наносіў яму ўдар у скронь. Акрамя таго, Мак-Кейна спрабавалі сілай прымусіць выдаць ваенную інфармацыю — пасля чарговых збіванняў ён заявіў, што згодзен назваць прозвішчы сваіх таварышаў па эскадрыллі, пасля гэтага пералічыўшы в'етнамцам спіс футбалістаў каманды «Грын Бэй Пекерз». У гэты жа перыяд ён прынцыпова адмаўляўся сустракацца з амерыканскімі антываеннымі актывістамі, каб не даць магчымасці выкарыстаць яго ў мэтах прапаганды супраць сваёй краіны.

Улетку 1969 адзін з вызваленых з палону амерыканцаў паведаміў аб катаваннях, якім ён падвяргаўся. Пасля гэтага абыходжанне з ваеннапалоннымі палепшылася. У кастрычніку 1969 Мак-Кейн быў пераведзены ў турму «Хоа Ло», вядомую сярод амерыканскіх пілотаў пад іранічнай назвай «Ханой Хілтан». Тамака ён працягваў адмаўляцца сустракацца з амерыканскімі антываеннымі актывістамі і журналістамі, якія спачувалі Паўночнаму В'етнаму. Усяго Мак-Кейн правёў у палоне 1967 дзён (5 з паловай гадоў) і вызвалены 15 сакавіка 1973 пасля падпісання Парыжскіх мірных дамоў паміж ЗША і Дэмакратычнай Рэспублікай В'етнам.

Завяршэнне вайсковай службы, развод і другі шлюб[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вяртання з палону Мак-Кейн застаўся на вайсковай службе. Фатаграфія яго сустрэчы з прэзідэнтам Рычардам Ніксанам на прыёме ў Белым доме набыла шырокую вядомасць (Мак-Кейн у той час яшчэ рухаўся на мыліцах). У 19731974 ён вучыўся ў Нацыянальным ваенным каледжы (Вашынгтон, акруга Калумбія) і праходзіў курс вельмі знясільваючай і балючай фізічнай тэрапіі, пасля якога зноў змог абыходзіцца без мыліц і аднавіць сваю кваліфікацыю пілота. У канцы 1974 ён быў прызначаны на службу ў вучэбную эскадрыллю, размешчаную на ваенна-марскім аэрадроме Сесіл-Філд каля Джэксанвіла, штат Фларыда, а затым стаў яе камандзірам. З яго арганізатарскімі здольнасцямі звязвалі паляпшэнне боегатоўнасці гэтага падраздзялення. У 1977 Мак-Кейн стаў марскім афіцэрам сувязі пры амерыканскім сенаце — пазней ён назваў гэты досвед «рэальным уваходам у свет палітыкі». У 1981, разумеючы, што наступствы раненняў і траўмаў не дазволяць яму дасягнуць адміральскага чыну (падобна дзеду і бацьку), ён пакінуў сапраўдную службу ў чыне капітана 1-га рангу. За час вайсковай службы ён быў узнагароджаны медалямі Сярэбраная зорка, Бронзавая зорка, Легіён гонару, Пурпурнае сэрца і Крыжом за выдатныя лётныя дасягненні.

Мак-Кейн падчас інтэрв'ю, 1974

Неўзабаве пасля вяртання Мак-Кейна з палону ён разыйшоўся з жонкай, якая яшчэ ў 1969 трапіла ў цяжкую аўтакатастрофу, пасля чаго ў значнай ступені згубіла прывабнасць. Мак-Кейн узяў адказнасць за крушэнне свайго першага шлюбу на сябе; пазней ён пісаў аб сваім уласным эгаізме і няспеласці таго часу і аб тым, што ён не можа пазбегнуць прызнання сваёй віны, спасылаючыся на свой в'етнамскі палон. 2 красавіка 1980 сужэнцы афіцыйна развяліся; пры гэтым Мак-Кейн пакінуў сваёй былой жонцы дамы ў Вірджыніі і Фларыдзе, а таксама працягваў фінансаваць яе лячэнне.

Ужо 17 мая 1980 ён уступіў у новы шлюб з Сіндзі Лу Хэнслі, выкладчыкам з Фінікса, штат Арызона і дачкой мясцовага буйнага бізнесмена Джэймса Уіліса Хэнслі. У 1984 у іх нарадзілася дачка Меган, у 1986 — сын Джон Сідні IV («Джэк»), які, як і бацька, атрымаў адукацыю ў Ваенна-марское вучылішча ў Анапалісе, у 1988 — сын Джэймс, які ў 2006 паступіў у марскую пяхоту і ў канцы 2007 накіраваны для праходжання службы ў Ірак. У 1991 сужэнцы ўзялі ў сям'ю трохмесяцовую дзяўчынку з Бангладэш, якая знаходзілася ў прытулку маці Тэрэзы і якая мела патрэбу ў лячэнні ў ЗША — яе назвалі Брыджыт. Пасля праходжання ўсіх фармальнасцей яна была ўдачарона ў 1993.

Палітычная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Кангрэсмен[правіць | правіць зыходнік]

Пры актыўнай падтрымцы цесця Мак-Кейн уключыўся ў палітычнае жыццё ЗША і ўжо ў лістападзе 1982 быў абраны членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ад першай выбарчай акругі штата Арызона як рэспубліканец. Праз два гады ён быў лёгка пераабраны на новы двухгадовы тэрмін. Мак-Кейн, у цэлым, падтрымліваў палітычны і эканамічны курс прэзідэнта Рональда Рэйгана. Аднак ён прагаласаваў супраць знаходжання ў Ліване амерыканскіх марскіх пяхотнікаў, якія ўваходзілі ў склад шматнацыянальных сіл, бо не бачыў перспектываў для ваеннай прысутнасці ЗША ў гэтай краіне. З гэтым галасаваннем, якое ішло насуперак інтарэсам рэспубліканскай адміністрацыі, звязваюць пачатак складання рэпутацыі Мак-Кейна як палітыка-індывідуаліста. Праз месяц пасля гэтага галасавання амерыканская марская пяхота панесла значныя страты ў выніку выбуху бейруцкіх казарм, што пацвердзіла слушнасць Мак-Кейна.

Падчас свайго знаходжання ў Палаце прадстаўнікоў Мак-Кейн спецыялізаваўся на праблемах індзейцаў і ўдзельнічаў у правядзенні закона аб эканамічным развіцці індзейскіх тэрыторый, падпісанага ў 1985. У тым жа годзе ён упершыню пасля палону наведаў В'етнам разам з легендарным журналістам Уолтарам Кронкайтам.

Сенатар[правіць | правіць зыходнік]

Джона Мак-Кейна сустракае прэзідэнт Рэйган з першай ледзі, сакавік 1987

У лістападзе 1986 Мак-Кейн быў абраны сенатарам ЗША ад штата Арызона, змяніўшы ў гэтай якасці былога рэспубліканскага кандыдата на пост прэзідэнта ў 1964 Бары Голдуотэра. На гэтых выбарах ён атрымаў 60% галасоў выбаршчыкаў. Афіцыйна тэрмін яго паўнамоцтваў пачаўся ў студзені 1987. Ён пераабіраўся ў сенат у лістападзе 1992 (56 %), лістападзе 1998 (69 %) і лістападзе 2004 (77 %, прычым за Мак-Кейна гэтым разам галасавалі нават большасць выбаршчыкаў-дэмакратаў Арызоны).

З 1987 Мак-Кейн працаваў у камітэтах Сената па справах узброеных сіл, па гандлю і па справах індзейцаў. У 19951997 і 2005—2007 ён быў старшынёй камітэта па справах індзейцаў, у 1997—2001 і 2003—2005 — старшынёй камітэта па гандлю. З студзеня 2007 — старэйшы прадстаўнік меншасці ў камітэце па ўзброеных сілах.

З 1993 Мак-Кейн з'яўляецца старшынёй рады дырэктараў Міжнароднага рэспубліканскага інстытута.

Мак-Кейн і праблема фінансавання выбарчых кампаній[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку свайго знаходжання ў Сенаце Мак-Кейн апынуўся ўцягнутым у гучны палітычны скандал, звязаны з дзейнасцю банкіра Чарльза Кітынга, які з'яўляўся ў 19821987 адным з яго палітычных фундатараў (усяго Кітынг фінансава падтрымліваў выбарчыя кампаніі пяцёх сенатараў ЗША). Акрамя таго, Мак-Кейн і яго сям'я здзейснілі, як мінімум, дзевяць паездак за рахунак Кітынга — пазней ён вярнуў іх кошт, які складаў больш $13 тыс. Калі ў Кітынга пачаліся фінансавыя праблемы, Мак-Кейн неаднаразова сустракаўся з фінансавымі рэгулятарамі (якія курыруюць ашчадныя банкі ЗША) з тым, каб аказаць дапамогу Кітынгу. Падтрымка з боку Мак-Кейна, як і іншых сенатараў, не прывяла ні да якіх вынікаў, акрамя маральнай шкоды для іх (пазней фінансавая кампанія Кітынга збанкрутавала, ён сам правёў у турме пяць гадоў, хоць і змог расплаціцца з большасцю пацярпелых). Хоць Мак-Кейн і не быў абвінавачаны ў супрацьзаконных дзеяннях, але камітэт Сената па этыцы зрабіў яму заўвагу ў сувязі з дадзенай гісторыяй; сам ён прызнаў памылковасць сваіх паводзін у гэтай справе.

Пасля «справы Кітынга» Мак-Кейн стаў актыўна крытыкаваць уплыў вялікіх грошай на амерыканскую палітыку. Да 1994 ён разам з сенатарам Росам Фейнгольдам (дэмакратам ад штата Вісконсін) распрацаваў законапраект аб абмежаванні палітычных ахвяраванняў у выбарчыя кампаніі для карпарацый і іншых арганізацый — у тым ліку для таго, каб пазбегнуць паўтору сітуацый, падобных «справе Кітынга». Законапраект Мак-Кейна-Фейнгольда сустрэў рашучае процідзеянне з боку значных дзеячаў абедзвюх кіроўных партый ЗША, але сустрэў падтрымку ў СМІ і грамадстве. У 1995 першая версія гэтага закона была занесена ў Сенат, але праваленая ў наступным годзе, гэта жа паўтарылася ў 1998 і 1999. Закон Мак-Кейна-Фейнгольда быў прыняты толькі ў 2002 (ён атрымаў вядомасць як Двухпартыйны закон аб рэформе выбарчых кампаній) пасля скандальнай справы Enron, якая павысіла ўвагу грамадства да праблем карупцыі. Гэты закон лічыцца асноўным дасягненнем Мак-Кейна падчас яго сенатарскай кар'еры; ён таксама падвысіў яго вядомасць як «палітычнага індывідуаліста».

Іншыя аспекты дзейнасці ў Сенаце[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 1990-х гадоў Мак-Кейн, сумесна з іншым ветэранам в'етнамскай вайны, сенатарам Джонам Керы, займаўся праблемай амерыканскіх ваенных, якія зніклі без весткі ў В'етнаме, у сувязі з чым ізноў неаднаразова наведваў гэту краіну. Дзейнасць Мак-Кейна спрыяла нармалізацыі амерыкана-в'етнамскіх адносін. У гэты жа перыяд наладзіліся яго адносіны з Керы — раней Мак-Кейн успрымаў яго рэзка негатыўна з-за ўдзелу Керы ў антываенным руху пасля вяртання з В'етнама.

У якасці старшыні камітэта па гандлю Мак-Кейн выступаў за павелічэнне падаткаў на цыгарэты з тым, каб гэтыя сродкі пайшлі на фінансаванне антытытунёвых кампаній, на скарачэнне ліку курцоў-падлеткаў, на павелічэнне даследаванняў у вобласці аховы здароўя і на кампенсаванне выдаткаў сістэмы аховы здароўя, звязаных з наступствамі курэння. Пры гэтым ён атрымаў падтрымку дэмакратычнай адміністрацыі Біла Клінтана, але разыйшоўся з большасцю сенатараў ад уласнай партыі — у выніку яго ініцыятыва не была рэалізавана.

У жніўні 1999 года выйшлі мемуары Джона Мак-Кейна ў суаўтарстве з Маркам Сольтэрам пад назвай «Faith of My Fathers» (бел.: Вера Маіх Айцоў). Кніга адразу стала бестселерам, а пазней (у 2005) па ёй быў зняты фільм.

У перыяд прэзідэнцтва Джорджа Буша-малодшага Мак-Кейн галасаваў супраць законаў аб паніжэнні падаткаў у 2001 і 2003. У 2001 ён быў адным з двух сенатараў-рэспубліканцаў, якія не падтрымалі гэты закон у сувязі тым, што паніжэнне падаткаў не суправаджалася скарачэннем бюджэтных выдаткаў. У 2003, па яго меркаванні, паніжэнне падаткаў было неразумна з-за вайны ў Іраку. Зрэшты, ён падтрымаў паніжэнне падаткаў у 2006, каб не дапусціць іх росту ў гэты перыяд.

Прыхільнік вайны ў Іраку, Мак-Кейн, аднак, выступіў у 2005 з заканадаўчай ініцыятывай, якая забараняла негуманнае абыходжанне са зняволенымі, уключаючы змешчаных у турме Гуантанама. Сваю ролю ў такой пазіцыі Мак-Кейна згуляў яго ўласны досвед ваеннапалоннага. «Папраўка Мак-Кейна» была прынятая сенатам, а прэзідэнт Буш, які першапачаткова не выключаў магчымасці ўжывання вета, у снежні 2005 усё жа падпісаў адпаведны закон.

Кандыдат у прэзідэнты-2000[правіць | правіць зыходнік]

Файл:McCainGallupPollRatings.png
Рэйтынгі Мак-Кейна 1999-2008

У 2000 Мак-Кейн удзельнічаў у прэзідэнцкіх «праймерыз» ад Рэспубліканскай партыі, стаўшы найбольш сур'ёзным канкурэнтам Джорджа Буша-малодшага. Яму атрымалася атрымаць перамогу ў Нью-Гемпшыры, Арызоне, Мічыгане і штатах Новай АнглііМасачусетсе, Род-Айлендзе, Канектыкуце, Верманту. На яго баку выступіла ліберальная частка рэспубліканцаў, а супраць яго актыўна дзейнічалі кансерватыўныя пратэстанцкія дзеячы, якіх Мак-Кейн раскрытыкаваў як «самазваных лідараў». Падчас выбарчай кампаніі супраць Мак-Кейна былі ўжыты «брудныя тэхналогіі», разлічаныя на кансерватыўную частку рэспубліканскіх выбаршчыкаў — так, перад псіхалагічна важнымі «праймерыз» у Паўднёвай Караліне быў распаўсюджаны слых аб тым, што ў Мак-Кейна ёсць незаконная дачка ад сувязі з афра-амерыканкай. Гэты слых быў звязаны з фактам удачарэння ім дзяўчынкі з Бангладэш, але за пакінуты да «праймерыз» час Мак-Кейн не паспяваў паведаміць выбаршчыкам праўду. У выніку ён прайграў, атрымаўшы 42% галасоў супраць 53%, аддадзеных за Буша. 9 сакавіка 2000 Мак-Кейн, пацярпеўшы паразу на праймерыз у ключавых штатах, адмовіўся ад наступнага ўдзелу ў выбарчай кампаніі.

Падчас выбарчай кампаніі 2004 Мак-Кейн разглядаўся камандай дэмакратычнага прэтэндэнта Джона Кэры як магчымы кандыдат у віцэ-прэзідэнты, здольны прыцягнуць галасы ліберальных рэспубліканцаў. Аднак Мак-Кейн адмовіўся ад гэтай прапановы, захаваўшы адданасць Рэспубліканскай партыі і падтрымаўшы кандыдатуру Джорджа Буша на другі прэзідэнцкі тэрмін.

Выбарчая кампанія-2008[правіць | правіць зыходнік]

Мак-Кейн з выбаршчыкамі

28 лютага 2007 Мак-Кейн абвясціў аб пачатку сваёй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2008 года, стаўшы адным з найбольш вядомых амерыканскім выбаршчыкам кандыдатаў (у прыватнасці, за кошт досведу кампаніі 2000). Перад гэтым ён імкнуўся нармалізаваць свае адносіны з кансерватыўнымі хрысціянскімі прапаведнікамі. Аднак пазіцыя Мак-Кейна па пытаннях іміграцыі выклікала паніжэнне яго папулярнасці сярод рэспубліканскіх выбаршчыкаў і, як следства, памяншэнне паступленняў у выбарчы фонд да сярэдзіны 2007. Неафіцыйным і бясплатным дараднікам Джона Мак-Кейна ў яго перадвыбарнай кампаніі з'яўляецца Роберт Каган.

Але на старце выбарчай кампаніі 2008 Мак-Кейн атрымаў перамогу на «праймерыз» у Нью-Гэмпшыры, Паўднёвай Караліне і Фларыдзе, што зрабіла яго лідарам сярод кандыдатаў-рэспубліканцаў. Ён умацаваў свае пазіцыі падчас «супераўторка» 5 лютага 2008, перамогшы ў найбольш электаральна значных штатах — Нью-Ёрк і Каліфорнія — а таксама ў Канектыкуце, Ілінойсе, Нью-Джэрсі, Дэлавэры, Аклахоме, Місуры, Арызоне [1]. На працягу лютага замацаваў сваё лідарства, перамогшы ў штатах Вашынгтон, Вірджынія, Мэрыленд, Вісконсін, акрузе Калумбія. 4 сакавіка ён атрымаў перамогу ў штатах Вермант, Род-Айленд, Агая і Тэхас, забяспечыўшы вылучэнне сваёй кандыдатуры ад Рэспубліканскай партыі на прэзідэнцкіх выбарах 2008.

Мак-Кейн з Джорджам Бушам, 5 сакавіка 2008

5 сакавіка кандыдатуру Мак-Кейна падчас асабістай сустрэчы падтрымаў прэзідэнт Джордж Буш, які заявіў[2]:

Гэты хлопец выявіў неверагодную адвагу, сілу характару і настойлівасць для таго, каб дайсці да гэтага моманту. Гэта менавіта той чалавек, які нам неабходны як прэзідэнт, той, хто можа прымаць цвёрдыя рашэнні, хто не будзе пасаваць перад тварам небяспекі.

Аб Мак-Кейне вельмі жорстка выказваўся Фідэль Кастра ў шэрагу адмыслова прысвечаных яму артыкулаў пад агульным загалоўкам «Кандыдат-рэспубліканец», дзе, у прыватнасці, аспрэчыў сцвярджэнні Мак-Кейна аб тым, што кубінцы катавалі амерыканскіх ваеннапалонных у В'етнаме. [3] [4] [5] [6] [7]

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Мак-Кейн з генералам Петрэўсам у Багдадзе, лістапад 2007

Мак-Кейн выступае за ўмацаванне ваеннага патэнцыялу ЗША, павелічэнне колькасці амерыканскіх узброеных сіл і за разгортванне сістэмы супрацьракетнай абароны (СРА). Па яго меркаванню, «эфектыўная СРА мае крытычна важнае значэнне ў якасці страхоўкі ад патэнцыйных пагроз, якія зыходзяць ад магчымых стратэгічных супернікаў, такіх як Расія і Кітай».

Ён з'яўляецца прыхільнікам лібералізацыі іміграцыйнага заканадаўства (з некаторымі абмежаваннямі) і дзеянняў па прадухіленні глабальнага пацяплення — у гэтых пытаннях яго пазіцыя разыходзіцца з пунктам гледжання кансерватыўнай большасці рэспубліканскага электарата. У адрозненне ад большасці калегаў па партыі, ён прагаласаваў у Сенаце супраць папраўкі ў Канстытуцыю, якая забараняе аднаполыя шлюбы, і за федэральнае фінансаванне праграмы даследавання ствалавых клетак. У той жа час яго пазіцыя па шэрагу іншых знакавых пытанняў — такіх як аборты, смяротнае пакаранне, праблемы сацыяльнага забеспячэння — носіць выразна кансерватыўны характар.

Мак-Кейн і Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Джон Мак-Кейн быў адным з суарганізатараў канферэнцыі «Вось зла: прапушчанае звяно – Беларусь», якая прайшла ў лістападзе 2002 года, дзе між іншым ён заявіў[8]:

Кіраванне Лукашэнкі з'яўляецца абразай каштоўнасцей, якія атрымалі перамогу амаль па ўсім еўрапейскім кантыненце пасля краху Савецкага Саюза. Яго рэжым будзе пагрозай для Амерыкі і Еўропы столькі, колькі спатрэбіцца часу цывілізаванаму свету на вырашэнне дадзенай праблемы

Джон Мак-Кейн быў адным з аўтараў і ініцыятараў прыняцця Кангрэсам ЗША ў 2004 годзе "Акта аб дэмакратыі ў Беларусі"[9]. У лютым 2004 года Джон Мак-Кейн прыняў удзел у рыжскай канферэнцыі "Будучыня дэмакратыі па-за межамі Балтыі", падчас якой даў інтэрвію карэспандэнту беларускай службы Радыё Свабода, у якім ізноў падвяргнуў жорсткай крытыцы беларускія ўлады[10]. У жніўні 2004 года адбыўся скандал - пасля сустрэч з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі ў Вашынгтоне і Рызе Джон Мак-Кейн у складзе дэлегацыі Сената ЗША збіраўся наведаць Беларусь, але беларускае пасольства адмовіла ў выдачы віз, матывуючы гэта "неадпаведнымі тэрмінамі візіту", факт чаго выклікаў абурэнні амерыканскага МЗС[11] і ў сувязі з чым Мак-Кейн зрабіў адмысловую заяву [12]. 29 сакавіка 2008 года на сустрэчы з выбаршчыкамі штата Невада Джон Мак-Кейн заявіў: "Лукашэнка — брутальны дыктатар. Я лічу, што Амерыка павінна супрацьстаяць дыктатарам". Як паведаміла амерыканская прэса, гэтая заява была зроблена ў адказ на рэпліку жыхаркі гораду Спаркс. Тая выказала занепакоенасць далейшым лёсам сваёй кампаніі, якая з-за гандлёвых санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі не можа працягваць дачыненні з важным для яе партнёрам у Беларусі і таму рызыкуе збанкрутаваць. Невадская прадпрыймальніца спыталася ў Мак-Кейна, як той збіраецца весці замежную палітыку, каб не шкодзіць амерыканскім інтарэсам. Адказваючы на пытанне, кандыдат на прэзідэнта ЗША паспачуваў выбарніцы, аднак зазначыў, што падтрымлівае санкцыі супраць “дэспатычнай улады прэзідэнта Лукашэнкі”[13].

Мак-Кейн і краіны СНД[правіць | правіць зыходнік]

Джон Мак-Кейн вядомы сваім негатыўным стаўленнем да палітыкі былога расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. У 2003 ён заявіў, што «амерыканская вонкавая палітыка павінна адлюстроўваць ацверажальную выснову аб тым, што расійскі ўрад, які не падзяляе нашыя самыя базавыя каштоўнасці, не можа быць сябрам або партнёрам і рызыкуе сваімі ўласнымі паводзінамі паставіць сябе ў разрад ворагаў». Па яго меркаванні, «паўзучы путч супраць сіл дэмакратыі і рыначнага капіталізму ў Расіі пагражае асновам амерыкана-расійскіх узаемаадносін і спараджае здань новай эры „халоднага міру“ паміж Вашынгтонам і Масквой». Абыгрываючы вядомую зацемку Джорджа Буша аб «душы Пуціна», пасля сустрэчы з расійскім прэзідэнтам у Славеніі Мак-Кейн заявіў: «Калі я зазірнуў у вочы Пуціну, то ўбачыў тры літары: КДБ»[14].

У 2005 Мак-Кейн і сенатар Джозеф Ліберман занеслі ў сенат праект рэзалюцыі з патрабаваннем прыпыніць членства Расіі ў «вялікай васмёрцы». У тым жа годзе стаў адным з ініцыятараў прыняцця сенатам рэзалюцыі з абвінавачваннем расійскіх уладаў у тым, што судовы працэс над Міхаілам Хадаркоўскім і Платонам Лебедзевым быў «палітычна матываваным». Патрабаванне выключыць Расію з G8 Мак-Кейн выказваў і ў наступным [15]:

Сёння мы бачым Расію, узначаленую зграяй былых выведнікаў. Яны спрабуюць запалохаць сваіх дэмакратычных суседзяў, такіх як Грузія, спрабуюць гуляць на залежнасці Еўропы ад расійскіх нафты і газу. Трэба перагледзець заходні погляд на рэваншысцкую Расію. Для пачатку трэба пашырыць G8 і ўлучыць у яе рыначныя дэмакратыі, якія зараз лідыруюць у свеце — Бразілію і Індыю, а таксама выключыць Расію.

Пункт гледжання Мак-Кейна на працэсы, якія адбываюцца на постсавецкай прасторы, таксама прама процілеглы пазіцыі Крамля. У 2005 Мак-Кейн разам з сенатарам Хілары Клінтан высунуў кандыдатуры Міхаіла Саакашвілі і Віктара Юшчанка на Нобелеўскую прэмію міру. У заяўцы было сказана: «Прысуджэнне гэтым двум людзям Нобелеўскай прэміі міру адзначыць не толькі іх гістарычную ролю ў Грузіі і Украіне, але спародзіць таксама надзею і натхненне для ўсіх тых, хто імкнецца да волі ў іншых краінах, дзе яе няма».

У 2007 Мак-Кейн быў прыхільнікам законапраекта аб падтрымцы намаганняў па ўступе ў НАТА Грузіі і Украіны.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. "Супераўторак" на выбарах у ЗША
  2. Джордж Буш падтрымаў Джона Мак-Кейна
  3. Фидель Кастро: Кандидат-республиканец (Первая часть) (руск.) 
  4. Фидель Кастро: Кандидат-республиканец (Вторая часть) (руск.) 
  5. Фидель Кастро: Кандидат-республиканец (Третья часть) (руск.) 
  6. Фидель Кастро: Кандидат-республиканец (Четвертая часть) (руск.) 
  7. Фидель Кастро: Кандидат-республиканец (Пятая часть) (руск.) 
  8. Выступление сенатора Джона МакКейна на конференции «Ось зла: Беларусь – недостающее звено» 14 ноября 2002 года
  9. Cпіс суаўтараў «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі»
  10. Сенатар Мак-Кейн аб падтрымцы беларусаў
  11. Чаму сенатара Маккейна не пусцілі ў Беларусь?
  12. Сенатар Джон МакКейн выступіў з заявай з нагоды забароны прэзідэнтам Лукашэнкам уезду амерыканскіх сенатараў у Беларусь
  13. Маккейн: “Лукашэнка — брутальны дыктатар”
  14. Джон Мак-Кейн: «Я паглядзеў у вочы Пуціну і ўбачыў там тры літары – К, Д і Б»
  15. Джон Маккейн исключает Россию (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Кандыдаты ў прэзідэнты ЗША, 2008