Джон Традэскант старэйшы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Традэскант старэйшы
John Tradescant the elder
Партрэт Джона Традэсканта старэйшага працы Карнеліуса дэ Няве (Cornelius de Neve, 1609—1678)
Партрэт Джона Традэсканта старэйшага працы Карнеліуса дэ Няве (Cornelius de Neve, 1609—1678)
Дата нараджэння 1570
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1638(1638-04-15)
Грамадзянства
Дзеці Джон Традэскант малодшы
Род дзейнасці памолаг, батанік, садавод
Навуковая сфера садаводства, батаніка
Альма-матар
Вядомы як першы вучоны, які заняўся вывучэннем рускай фаўны і флоры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Традэскант старэйшы (англ.: John Tradescant the elder, каля 1570 — 15 (16) красавіка 1638) — англійскі натураліст, садоўнік, батанік і падарожнік; калекцыянер рэдкасцей.

Кароткая біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Верагодна, нарадзіўся ў Сафалку, Англія. Працаваў на пасадзе старэйшага садоўніка ў графа Солсберы. У 1610 годзе той адправіў Джона Традэсканта ў яго першае падарожжа — у Нідэрланды за фруктовымі дрэвамі.

У 16151623 гадах займаўся праектаваннем садоў на тэрыторыі кентэрберыйскага абацтва Святога Аўгусціна.

У 1618 годзе Джон Традэскант пабываў у расійскай Арктыцы — у Нікало-Карэльскім манастыры на Белым моры (сучасны Северадзвінск). Ён стаў «першым навукоўцам, хто заняўся вывучэннем рускай фаўны і флоры»[1].

У 1620 годзе разам з экспедыцыяй, адпраўленай на барацьбу з піратамі, быў у Леванце і Алжыры.

Джон Традэскант старэйшы. Гравюра Вацлава Холара

Пазней ён працаваў садоўнікам у Джорджа Вільерса, першага герцага Бекінгема, фаварыта караля і міністра, займаючыся пераабсталяваннем яго садоў. Па заданні герцага ў 1624 годзе ён ізноў ездзіў у Нідэрланды. Разам з герцагам ён ездзіў у Парыж, а таксама ўдзельнічаў у якасці інжынера ў няўдалай ваеннай кампаніі англійскіх войскаў на востраве Рэ (фр.: Ile de Re) з мэтай зняцця аблогі Ла-Рашэлі (1627). Пасля таго, як герцаг Бекингем у 1628 годзе быў забіты, у 1630 Джон Традэскант быў нечакана прызначаны каралём на пасаду захавальніка садоў, вінаграднікаў і шаўкапрада Яго Вялікасці ў палацы ў Сурэі.

Калекцыі[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўсіх сваіх падарожжах ён збіраў насенне і цыбуліны, а таксама розныя прыродныя і этнаграфічныя дзівы. Усе гэтыя прадметы, а таксама ўзоры, якія Традэскант атрымліваў праз амерыканскіх каланістаў, паступалі ў яго вялікі дом у Ламбеце (цяпер гарадская акруга Лондана), вядомы пад імем «каўчэг» (англ.: The Ark). Калекцыя Традэсканта стала асновай першага публічнага музея ў Англіі — Musaeum Tradescantianum. Яго збор раслін склаў аснову Эшмалеанскага музея ў Оксфардзе.

Іншая інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Сын Джона Традэсканта, таксама Джон, вядомы пад імем Джон Традэскант малодшы (16081662), быў, як і бацька, падарожнікам, садоўнікам, батанікам і збіральнікам рэдкасцей, ездзіў за раслінамі для ламбецкага саду ў Вірджынію (ЗША)[2].

Карл Ліней у гонар Джона Традэсканта старэйшага і яго сына назваў род паўночнаамерыканскіх травяністых раслін сямейства Commelinaceae — традэсканцыя (Tradescantia)[3].

Джон Традэскант старэйшы — герой рамана англійскай пісьменніцы Філіпы Грэгары (нар. 1954) «Зямныя радасці» (англ.: Earthly Joys, 1998)[4].

Джон Традэскант старэйшы сябраваў з іншым вядомым англійскім батанікам — Джонам Паркінсанам.

Зноскі

  1. Вернадский В. И. Труды по истории науки в России / Сост. Бастракова М. С., Неаполитанская В. С., Фирсова Г. А. — М.: Наука, 1988. — С. 156. — 404 с. — ISBN 5-02-003321-9. Архівавана 30 кастрычніка 2007.
  2. Навукова-тэхнічны энцыклапедычны слоўнік — Традэскант (Праверана 17 снежня 2009)
  3. Wolfram George Schmid. An encyclopedia of shade perennials. Timber Press, 2002. ISBN 0-88192-549-7 (англ.)
  4. Інфармацыя пра кнігу Earthly Joys на афіцыйным сайце Філіпы Грэгары Архівавана 13 ліпеня 2010. (англ.) (Праверана 12 жніўня 2010)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Dr. I. Hamel. Tradescant der Aeltere 1618 in Russland. Der Handelsverkehr zwischen England und Russland in seiner Entstehung. Rückblick auf einige der älteren Reisen im Norden. — St.-Petersburg — Leipzig: Eggers und Comp, 1847. — 348 с. — in 4°.
  • Гамель И. Х. Завещание Традесканта и музеум Ашмоля в Оксфорде // Журн. Министерства нар. просв. — СПб.: 1853. — апр. — В. LXXVIII. — № 4. — С. 31—54.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]