Джон Фарэй

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джон Фарэй
John Farey
John Farey with QR code.jpg
Дата нараджэння: 1766
Месца нараджэння: Вобурн
Дата смерці: 6 студзеня 1826
(60 гадоў)
Месца смерці: Лондан
Род дзейнасці: геолаг, пісьменнік, аўтар вядомай матэматычнай паслядоўнасці

Джон Фарэй (Фэры) (англ.: John Farey, 1766 — 6 студзеня 1826) — англійскі геолаг, пісьменнік. Найбольш вядомы сваім матэматычным канцэптам, і паслядоўнасцю, названай у яго гонар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джон Фарэй нарадзіўся ў Вобурне (Бедфардшыр). Вучыўся ў Галіфаксе (Ёркшыр). Выявіўшы надзвычайную схільнасць да матэматыкі, малявання і геадэзіі, быў заўважаны Джонам Смітанам.

Адвучыўшыся, Фарэй пераехаў у Лондан, дзе жылі яго сваякі, і працаваў там на працягу некалькіх гадоў, падчас якіх пазнаёміўся і ажаніўся на Сафіі Х'юберт (Sophia Hubert). У Лондане нарадзілася іх першае дзіцё, пазней у іх было яшчэ восем, двое з якіх памерлі ў дзяцінстве.

У 1792 годзе Джон быў прызначаны агентам герцага Фрэнсіса Бедфардскага ў яго вобурнскіх маёнтках. Пасля смерці герцага ў 1802 годзе Фарэй хістаўся паміж эміграцыяй або пасяленнем на ферме. Спыніўшыся на другім, ён пасяліўся ў Вобурне як геолаг і каморнік, які кансультуе. На яго выбар у значнай ступені паўплывала знаёмства з Уільямам Смітам, які ў 1801 годзе быў прыняты герцагам на працу для работ па асушванню і ірыгацыі.

У 1805 годзе Джон Фарэй замяніў Артура Юнга на пасадзе сакратара Смітфілдскага клуба. Яго працы па геадэзіі дазвалялі яму падарожнічаць па графстве, даследуючы маёнткі землеўладальнікаў, якія заказвалі яго паслугі, або даследаваць мінералы, якія яны мелі. Гэтыя яго работы па эканамічнай геалогіі спатрэбілася падчас Прамысловай рэвалюцыі для пошуку новых залежаў вугля і металічных руд.

Памёр у Лондане. Яго ўдава прапаноўвала геалагічную калекцыю мужа Брытанскаму музею, але той адмовіўся, у выніку чаго калекцыя была разгрупавана.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Фарэй быў пладавітым пісьменнікам. Прафесар Х'ю Торэнс знайшоў каля 270 яго запісаў, у чатыры разы больш, чым паказана у «каталозе навуковых папер» Каралеўскага таварыства. Фарэй пісаў на разнастайныя тэмы, пачынаючы ад садаводства да геалогіі, металургіі, метралогіі, пераходу на дзесятковую валюту, музыкі і матэматыкі і заканчваючы пацыфізмам.

Унёс істотны ўклад у «Rees’s Cyclopædia»: артыкулы аб каналах, мінералогіі, геадэзіі, некалькі артыкулаў аб навуковай і матэматычнай асновах гуку.

У 1809 годзе Фарэй сустрэўся з Уільямам Марцінам, які апублікаваў працу аб дербішырскіх карысных выкапнях, каб высветліць, ці могуць яны разам зрабіць геалагічную карту Дэрбішыра. Аднак Марцін ужо быў цяжка хворы і памёр у наступным год[1].

Найбольш вядомая праца Фарэя — «Агульны агляд земляробства і мінералаў Дербішыра» (англ.: General View of the Agriculture and Minerals of Derbyshire, 3 тома, 1811-17) — для Міністэрства земляробства.

Рад Фарэя[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на свае заслугі ў гісторыі і геалогіі, найбольш вядома імя Фарэя па паслядоўнасці, названай у гонар яго як вынік яго даследаванняў матэматыкі гуку («Philosophical Magazine», vol. 47, 1816, pp 385-6).

Зноскі

  1. H. S. Torrens, ‘Martin, William (1767—1810)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004 accessed 13 Feb 2011

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]