Джон Форбс Нэш
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Джон Форбс Нэш малодшы (англ.: John Forbes Nash, Jr.; нар. 13 чэрвеня 1928, Блюфілд, Заходняя Вірджынія) — амерыканскі матэматык, які працуе ў галіне тэорыі гульняў і дыферэнцыяльнай геаметрыі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1994) «За аналіз раўнавагі ў тэорыі некааператыўных гульняў» (разам з Райнхардам Зелтэнам і Джонам Харсані). Вядомы шырокай публіцы большай часткай па біяграфічнай драме Рона Ховарда «Гульні розуму» (анг. A Beautiful Mind) аб яго матэматычным геніі і барацьбе з шызафрэніяй.
