Джон Хоўард Нортрап

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Джон Хоўард Нортрап (анг.: John Howard Northrop; 5 ліпеня 1891, Ёнкерс, штат Нью-Ёрк27 мая 1987, Вікенбург, штат Арызона) — амерыканскі біяхімік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1946).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нортрап нарадзіўся ў сям'і заолага і выкладчыка Калумбійскага ўніверсітэта. Яго маці Аліса Нортрап працавала настаўнікам батанікі ў Хантэр-каледжы, бацька памёр у лабараторыі падчас выбуху за два тыдні да нараджэння Джона.

Скончыў Калумбійскі ўніверсітэт ў 1912 годзе, з 1915 доктар філасофіі там жа. У 1916-1961 гадах працаваў у Ракфелераўскім інстытуце медыцынскіх даследаванняў. Падчас Другой сусветнай вайны, ён праводзіў даследаванні для арміі ЗША ў галіне вытворчасці ацэтону і этанолу шляхам ферментацыі. Пасля гэтая праца прывяла да вывучэння ферментаў.

У 1917 ажаніўся на Луізе Уокер, у яго было двое дзяцей: сын Джон стаў акіянографам, і дачка Аліса, якая выйшла замуж за лаўрэата Нобелеўскай прэміі Фрэдэрыка Робінса. У 1987 Нортрап скончыў жыццё самагубствам.