Джон Хёрт
| Джон Хёрт John Hurt |
|
| Імя пры нараджэнні: | Джон Вінсент Хёрт |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 22 студзеня 1940 (73 года) |
| Месца нараджэння: | Чэстэрфілд, графства Дэрбішыр, Вялікабрытанія |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | акцёр |
| Кар'ера: | 1961 — цяперашні час |
| IMDb: | ID 0000457 |
| Узнагароды: | |
Джон Вінсент Хёрт CBE (англ.: John Vincent Hurt; нар. 22 студзеня 1940, Чэстэрфілд) — брытанскі кінаакцёр, трохкратны лаўрэат прэміі BAFTA і лаўрэат прэміі «Залаты глобус». Часта іграе другарадныя ролі эксцэнтрычных персанажаў, якія выпрабоўваюць фізічныя або душэўныя пакуты. Камандор Ордэны Брытанскай імперыі.
Найбольш вядомы па ўдзеле ў фільмах «Паўночны экспрэс», «Чалавек-слон», «Чужы», «Кантакт», «Хелбой: Герой з пекла», «Хелбой 2: Залатая армія», «Ключ ад усіх дзвярэй», «V — значыць вендэта», «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа» і серыі фільмаў пра Гары Потэра.
Кейн, персанаж Хёрта ў фільме «Чужы», быў прызнаны адным з самых запамінальных персанажаў у гісторыі кінематографа.[1]
Біяграфія [правіць]
Джон Хёрт нарадзіўся 22 студзеня 1940 года ў горадзе Чэстэрфілд, Англія. Бацька Хёрта быў вікарыем невялікага гарадка Шайрбрук[2] на паўночным усходзе Дэрбішыра, а калі Джону было пяць гадоў — бацька стаў вікарыем царквы Святога Стэфана ў Вудвіле. Маці Хёрта працавала актрысай.[3]
Пачынаў кар'еру ў тэатры. Увага Галівуда прыцягнуў у 1966 годзе, сыграўшы ў аскараноснай драме «Чалавек на ўсе часы». Потым доўгі час, і з поспехам, працаваў на тэлебачанні.
Двойчы намінаваўся на прэмію «Оскар», за «Паўночны экспрэс» (1978, прэміі «Залаты глобус» і BAFTA) і за ролю Джона Мерыка ў лінчаўскім «Чалавеку-слане» (1980, прэмія BAFTA).
Шырокай публіцы таксама вядомы па ролях другога плану ў фільмах «Чужы» (1979), «Гары Потэр і філасофскі камень» (2001), «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа» (2008). У высокабюджэтнай[4]экранізацыі антыўтопіі «1984» выканаў галоўную ролю Уінстана Сміта.
Зноскі
- ↑ Alien named as top 18-rated scene
- ↑ Інтэрв'ю Джона Хёрта на радыё BBC, студзень 2002
- ↑ John Hurt
- ↑ Nineteen Eighty-Four
Шаблон:Прэмія «Залаты глобус» за лепшую мужчынскую ролю другога плану — Кінастужка 1961—1980
| Прэмія BAFTA за лепшую мужчынскую ролю | |
|---|---|
|
Спенсер Трэйсі (1968) · Дасцін Хофман (1969) · Роберт Рэдфард (1970) · Пітэр Фінч (1971) · Джын Хэкмен (1972) · Уолтэр Матау (1973) · Джэк Нікалсан (1974) · Аль Пачына (1975) · Джэк Нікалсан (1976) · Пітэр Фінч (1977) · Рычард Дрэйфус (1978) · Джэк Леман (1979) · Джон Хёрт (1980) Поўны спіс · (1952–1967, брытанцы) · (1952–1967, замежнікі) · (1968–1980) · (1981–2000) · (2001—цяперашні час) |