Джон Эверэт Міле
| Джон Эверэт Міле | |
аўтапартрэт |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Жанр: | |
| Вучоба: | |
| Стыль: | |
| Заступнікі: | |
| Уплыў: | |
Джон Э́верэт Міле́ (таксама Міле́с[1] ; англ.: John Everett Millais, 8 чэрвеня 1829 — 13 жніўня 1896) — буйны англійскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў Брацтва прэрафаэлітаў.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Міле нарадзіўся ў Саўтгемптане і пачаў вучыцца маляванню з дзевяці гадоў.[2] У 1838 годзе, калі сталі відавочнымі яго здольнасці, сям'я перабралася ў Лондан.[3] Ва ўзросце 11 гадоў Міле паступіў у Каралеўскую Акадэмію мастацтваў, стаўшы самым маладым студэнтам за ўсю гісторыю Акадэміі.[3] Да пятнаццаці гадоў ён ужо выдатна валодаў пэндзлем, у 1846 г. з'явіўся перад публікай з гістарычнай карцінай «Пісара берэт у палон перуанскіх інкаў», якую крытыка прызнала лепшай на ўсёй акадэмічнай выстаўцы таго года, а ў наступным годзе атрымаў залаты медаль за карціну «Нападзенне калена Веніямінава на дочак Сілаама».[2] У 1848 годзе на адной з выставак Міле знаёміцца з Холманам Хантам і Дантэ Габрыэлем Расеці і разам з імі засноўвае Брацтва прэрафаэлітаў.
Яго раннія працы характарызуюцца значнай дэталізацыяй, у прыватнасці карціна «Хрыстос у бацькоўскім доме» (англ.: Christ In The House Of His Parents, 1850, Лондан), якую палічылі залішне рэалістычнай і ў газеце «Таймс» ахрысцілі як «абуральнай». Аднак Міле гэта не збянтэжыла, і ён працягваў сваю творчасць сярод прэрафаэлітаў. Насамрэч, тэхнічная дасканаласць карцін Міле адразу вылучыла яго сярод іншых жывапісцаў, таму працы Міле заўсёды прымалі на выстаўках Акадэміі, якімі радыкальнымі б яны ні былі.[3] Яго таксама падтрымаў крытык Джон Роскін, які адразу ўбачыў у Міле выбітны талент.
Улетку 1853 Роскін і яго жонку Эфі запрасілі Міле адправіцца разам на лета ў Гленфінлас. Міле і Эфі пакахалі адзін аднаго і, пасля яе скандальнага разводу з Роскінам[4], пажаніліся. Жаніцьба змяніла Міле: для падтрымання сям'і ён павінен быў ствараць карціны хутчэй і ў большай колькасці, а таксама дорага прадаваць іх. Міле цалкам адрокся ад поглядаў і ідэй прэрафаэлітызму: у прыватнасці, карціну «Сэр Ізюмбрас» (1857), дзе мастак вельмі адышоў ад прэрафаэліцкай тэхнікі, Роскін назваў «нават не няўдачай, а катастрофай».[5] Наўзамен Міле здабыў велізарную папулярнасць і шалёнае багацце, зарабляючы да 30 тыс. фунтаў у год.[5] Ён зрабіўся партрэтыстам, збольшага пейзажыстам[2] (прычым пейзажы Міле маляваў не на заказ, а як хобі — для сябе[6]) і стаў першым англійскім мастаком, які атрымаў тытул баранэта (у 1885). У 1896 годзе ён быў выбраны прэзідэнтам Каралеўскай Акадэміі. На партрэтах Міле адлюстроўвае, як правіла, людзей вядомых, якія займаюць высокія грамадскія пасты.[5]
У наш час Міле адносіцца да ліку самых любімых англічанамі мастакоў сярэдзіны XIX стагоддзя.[6]
Найбольш вядомая карціна — «Афелія» (англ.: Ophelia, 1851—1852), дзе намалявана каханая Расеці Элізабет Сідал.
Карціны [правіць]
- 1848 — «Смерць Рамеа і Джульеты» / The Death of Romeo and Juliet) (Мастацкая галерэя Манчэстэра, [1])
- 1848-49 — «Ізабела» / Isabella
- 1850 — «Хрыстос у бацькоўскім доме» / Christ In The House Of His Parents (Галерэя Тэйт, Лондан, [2])
- 1851 — «Марыяна» / Mariana
- 1852 — «Афелія» ці «Смерць Афеліі»[2] / Ophelia (галерэя Тэйт, Лондан, [3])
- 1856 — «Восеньскае лісце» / Autumn Leaves
- 1862 — «Вер мне» / Trust Me
- 1868 — «Ванеса» / Vanessa
- 1873 — «Дровы на зіму» / Winter Fuel (Мастацкая галерэя Манчэстэра, [4])
- 1873 — «Партрэт Эфі Міле» / Portrait of Effie Millais
- 1875 — «Кастрычніцкі холад» / Chill October (калекцыя Эндру Лойд-Уэбера, [5])
- 1886 — «Мыльныя пузыры» / Bubbles (Мастацкая галерэя лэдзі Левер, Ліверпуль, [6])
Зноскі
- ↑ Прозвішча вымаўляецца на манер французскай мовы: Merriam-Webster OnLine. У рускіх крыніцах нярэдка сустракаецца «Мілес».
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Милле, Джон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Tate Britain| Past Exhibitions | Millais
- ↑ Путеводитель по искусству. Под ред. Яна Чилверса. — М.: ОАО Издательство «Радуга», 2002
- ↑ 5,0 5,1 5,2 Шестаков В. П. Прерафаэлиты: мечты о красоте. — М.: Прогресс-Традиция, 2004. ISBN 5-89826-217-2.
- ↑ 6,0 6,1 Екатерина Беляева. Плодовит по семейным обстоятельствам. Выставка Джона Миллеса открылась в Амстердаме. — Газета «Культура» № 9, 12 марта 2008 г., с. 15
Спасылкі [правіць]
- Sir John Everett Millais — Victorian Art in Britain(англ.)
- Sir John Everett Millais: An Overview(англ.)
- Биография и работы на сайте National Museums Liverpool(англ.)
- О картине «Офелия» (Ophelia)(англ.)
- John Everett Millais. Ophelia(англ.)
| Джон Эверэт Міле | ||
|---|---|---|
| Асноўнае | Біяграфія · Прэрафаэліты · Спіс карцін Дж.Э. Міле | |
| Працы | Ізабела (1849) · Хрыстос у бацькоўскім доме (1850) · Марыяна (1851) · Афелія (1852) · Гугенот (1852) · Загад аб вызваленні (1553) · Джон Роскін (1853-1854) · Восеньскае лісце (1856) · Сляпая (1856) · Прынцы ў Таўэры (1878) · Мыльныя пузыры (1886) | |
| Сям'я і сябры | Джон Роскін · Эфі Грэй · Холман Хант · Дантэ Габрыэль Расеці | |