Джорджа Вазары

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Джорджа Вазары
Giorgio Vasari
Аўтапартрэт. Галерэя Уфіцы, Фларэнцыя
Аўтапартрэт. Галерэя Уфіцы, Фларэнцыя
Дата нараджэння:

30 ліпеня 1511(1511-07-30)

Месца нараджэння:

Арэца, Італія

Дата смерці:

27 чэрвеня 1574(1574-06-27) (62 года)

Месца смерці:

Фларэнцыя, Італія

Уплыў на:

Джавані Батыста Нальдзіні

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Джо́рджа Ваза́ры (іт. Giorgio Vasari; мянушка Арэціна 30 ліпеня 1511, Арэца27 чэрвеня 1574, Фларэнцыя) — італьянскі мастак, архітэктар і пісьменнік. Аўтар знакамітых «Жыццяпісаў», заснавальнік сучаснага мастацтвазнаўства.

Змест

[правіць] Вазары-жывапісец

Жывапіс Вазары ўяўляе сабой яркі ўзор тасканскага маньерызму. Першая карціна Вазары, якая дайшла да нас — «Пахаванне Ісуса» (1532, дом-музей Вазары ў Арэца). Вазары працаваў надзвычай хутка, хоць і карыстаўся дапамогай шматлікіх маладых мастакоў, імёны якіх таксама захаваліся. Ва ўласным жыццяпісе ён апісваў усе свае працы ў самых дробных падрабязнасцях. Нягледзячы на тое, што Вазары быў добрым мастаком, у яго фігурах сустракаюцца няправільнасці. Яго карціны напісаны ў халоднай каляровай гаме.

[правіць] Вазары-архітэктар

Поспех Вазары ў архітэктуры быў пераменлівы. Вазары быў таленавіты ў дэкоры, але мірыўся з няўдачамі ў манументальнай архітэктуры. Ён няўдала перабудаваў некалькі будынкаў, не здолеўшы захаваць адзінства архітэктурнага вобразу. Пабудаваныя Вазары новыя будынкі адрозніваюцца своеасаблівай прыгажосцю і арыгінальнасцю. Будынак для Папы Юлія III у Рыме і будынак Уфіцы ў Фларэнцыі, пачаты Вазары, сведчаць на карысць яго архітэктурнага таленту. Яму ж належыць комплекс будынкаў, якія складаюць Палац рыцараў св. Стэфана ў Пізе і шматлікія іншыя.

[правіць] Галерэя

[правіць] Літаратура

[правіць] Спасылкі


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах