Джорджа Стрэлер

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Джорджа Стрэлер (італ.: Giorgio Strehler, 14 жніўня 1921, Баркола, пад Трыестам - 25 снежня 1997, Лугана) — італьянскі тэатральны рэжысёр, найбуйнейшая постаць нацыянальнага і еўрапейскага тэатра другой паловы ХХ ст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька - аўстрыец, маці - віяланчэлістка, славенка, перасялілася ў Францыю. У сям'і размаўлялі па-італьянску. У трохгадовым узросце страціў бацьку, якога яму замяніў дзед, музыкант і музычны антрэпрэнёр. У сямігадовым узросце страціў і дзеда. Выхоўваўся маці і бабуляй у Мілане.

Падчас Другой сусветнай вайны жыў у Швейцарыі, паставіў у Жэневе «Забойства ў саборы» Т.С.Эліята, «Калігула» Камю, «Наш гарадок» Уайлдара. У 1947 годзе разам з Паала Грасі заснаваў «Пікала-тэатр» ў Мілане, які адкрыўся пастаноўкай драмы М.Горкага «На дне». Праз некалькі дзён заснавальнікі прадставілі камедыю Гальдоні «Слуга двух гаспадароў». У тым жа годзе Стрэлер паставіў у тэатры «Ла Скала» оперу Вердзі «Травіята».

Памёр ад інфаркту. Пахаваны ў Мілане пры вялізнай колькасці народа.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]