Джорджыя О'Кіф
| Джорджыя О'Кіф | |
| Імя пры нараджэнні: | Джорджыя Тота О'Кіф |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 15 лістапада 1887 |
| Месца нараджэння: | Вісконсін |
| Дата смерці: | 6 сакавіка 1986 |
| Месца смерці: | Санта-Фэ, ЗША |
| Грамадзянства: | ЗША |
| Род дзейнасці: | мастак |
| Узнагароды і прэміі: |
Прэзідэнцкі медаль Свабоды |
Джорджыя Тота О'Кіф (англ.: Georgia Totto O'Keeffe) (нар. 15 лістапада 1887 — пам. 6 сакавіка 1986 года) — амерыканская мастачка, адна з выбітнейшых мастачак ХХ стагоддзя.
Біяграфія [правіць]
Бацькі Джорджыі працавалі на малочнай ферме каля Сан Прэйры ў Вісконсіне. Бацька меў ірландскія карані, а дзед па лініі маці эміграваў у ЗША з Венгрыі. Джорджыя нарадзілася другой з сямі дзяцей у сям'і. Будучая мастачка расла ў штаце Вірджынія, вучылася ў Чыкага і Нью-Ёрку. У 1908 годзе яна пазнаёмілася ў Нью Ёрку з фатографам Альфрэдам Стыгліцам, за якога выйшла замуж ў 1924 годзе.
Стыгліц пазнаёміў О'Кіф са сваімі сябрамі фотамастакамі-мадэрністамі Полам Стрэндам, Эдвардам Стэйхэнам і інш. Дзякуючы мужу Джорджыя вярнулася да жывапісу, які да гэтага кінула па сямейных прычынах у 1908 годзе. З 1923 годзе пейзажы і нацюрморты О'Кіф (асабліва вядомы яе кветкі) пры падтрымцы Стыгліца актыўна выстаўляцца, а сама мастачка атрымала вядомасць і грошы.
У 1929 годзе О'Кіф пераехала ў штат Нью-Мексіка, прырода якога значна паўплывала на яе мастацкую дзейнасць. У 1932—1934 гг. мастачка перажыла цяжкую дэпрэсію і некаторы час лячылася. У 1943 годзе яе выстава адбылася ў Інстытуце Мастацтваў Чыкага, у 1946 годзе — у Нью Ёркскім Музеі Сучаснага Мастацтва. У гэты ж час памёр яе муж. У 1962 годзе О'Кіф была выбрана сябрам Амерыканскай Акадэміі мастацтваў.
Пасля пятнаццацігадовага перапынку вялізная выстава працаў О'Кіф адбылася ў Музеі Уітні ў 1972 годзе і звярнула ўвагу да мастачкі маладога пакалення мастакоў, а таксама і фэміністычны рух. У 1970-х О'Кіф пачала страчваць зрок, пачала працаваць з керамікай і напісала аўтабіяграфічную кнігу. Пасля 1982 года яна перастала займацца мастацтвам.
Джорджыя О'Кіф памерла ў Санта Фэ 6 сакавіка 1986 года.
Літаратура [правіць]
- O’Keeffe G. Georgia O’Keeffe. New York: Viking Press, 1976
- Stieglitz A. Georgia O’Keeffe, a portrait. New York: Metropolitan Museum of Art, 1978
- Lisle L. Portrait of an Artist. New York: Washington Square Press, 1986
- Politzer A. A woman on paper: Georgia O’Keeffe. New York: Simon & Schuster, 1988
- Eldredge C.C. Georgia O’Keeffe. New York: Harry N. Abrams, 1991
- Peters S.W. Becoming O’Keeffe. New York: Abbeville Press, 1991
- Montgomery E. Georgia O’Keeffe. New York: Barnes & Noble, 1993
- Hogrefe J. O’Keeffe, The Life of an American Legend. New York: Bantam; 1994
- Lynes B.B. Georgia O’Keeffe: Catalogue Raisonné. Washington: National Gallery of Art, 1999
- Richter P.C. Georgia O’Keeffe and Alfred Stieglitz. Munich; New York: Prestel, 2001.
- Kucharczyk E.R. Georgia O’Keeffe: desert painter. San Diego: Blackbirch Press, 2002
- Drohojowska-Philp H. Full bloom: the art and life of Georgia O’Keeffe. New York; London: W.W. Norton, 2004
- Pyne K.A. Modernism and the feminine voice: O’Keeffe and the women of the Stieglitz circle. Berkeley: University of California Press; Santa Fe: Georgia O’Keeffe Museum; Atlanta: High Museum of Art, 2007
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Georgia O'Keeffe- Сайт музея О’Кіф
- Працы ў музеях свету
- Працы on line
- Відэастужка пра мастачку