Джорджэ Энеску

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джорджэ Энеску
фота
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

19 жніўня 1881(1881-08-19)

Месца нараджэння

сяло Лівені, герцагства Букавіна, Аўстра-Венгрыя

Дата смерці

4 мая 1955(1955-05-04) (73 гады)

Месца смерці

Парыж, Францыя

Краіна

Flag of Romania.svg Румынія

Прафесіі

выканаўца, дырыжор, кампазітар

Інструменты

скрыпка

Жанры

акадэмічная музыка

Commons-logo.svg Джорджэ Энеску на Вікісховішчы

Джорджэ Энеску[1] (рум.: George Enescu; 19 жніўня 1881, сяло Лівені, герцагства Букавіна, Аўстра-Венгрыя; цяпер сяло Джорджэ Энеску, Баташаны, Румынія — 4 мая 1955, Парыж) — румынскі кампазітар, скрыпач, дырыжор і педагог, нацыянальны класік, адзін з найбуйнейшых музыкантаў першай паловы XX стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў складаць музыку з пяцігадовага ўзросту. Сямігадовым быў адпраўлены вучыцца ў Венскую кансерваторыю, скончыў яе з сярэбраным медалём. Выступаў у Вене з канцэртамі. У 1895 прыехаў у Парыж, вучыўся ў Жуля Маснэ, Мартэна Марсіка і Габрыэля Фарэ на адным курсе з Гі Рапарцам. У 1923 дэбютаваў у Нью-Ёрку як дырыжор. У 1920-1930-х жыў у Бухарэсце і Парыжы, пасля 1946 — у Парыжы, але актыўна канцэртаваў як скрыпач і дырыжор у Еўропе і ЗША, выступаў у Маскве (1946, ён бываў тут і раней — у 1909 і 1919). Гуляў разам з Б. Бартакам, Э. Ізаі, К. Хаскіл, П. Казальсам, Д. Ойстрахам, Г. Наваіш і іншымі буйнымі выканаўцамі. Вучнямі Энеску былі такія выдатныя скрыпачы, як Егудзі Мянухін, Арцюр Грум'ё, Жынет Невё, Крысціян Фера, Леон Суружон і інш.

Зноскі

  1. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1, Мн., 2004, С.130.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Сайт грамадствы Энеску (англ.)