Джордж Альберт Крол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джордж Альберт Крол
Пасол ЗША ў Казахстане[d]
2015 — 2018
пасол ЗША ў Беларусі[d]
2003 — 2006
Папярэднік Майкл Козак
Пасол ЗША ва Узбекістане[d]
2011 — 2014

Нараджэнне 1956
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР ордэн Дастык II ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джордж Альберт Крол (англ.: George Albert Krol; 1956, Пітсбург, штат Пенсільванія) — амерыканскі дыпламат, саветнік-пасланнік. Пасол ЗША ў Беларусі (2003—2006), Узбекістане (2011—2014), Казахстане (2015—2018).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Наймалодшы з трох сыноў у сям’і Энтані Дж. Крола[1]. Навучаўся ў прыватнай школе Святога Пятра ў Джэрсі-Сіці (Нью-Джэрсі), атрымаў ступень бакалаўра гісторыі з адзнакай Гарвардскага ўніверсітэта, магістрскія званні ў філасофіі, палітыцы і эканоміцы Оксфардскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія).

З 1982 года ў Знешнепалітычнай службе ЗША, атрымаў ранг пасланніка-дарадцы. Працаваў у Польшчы, Індыі, СССР, Расіі, Украіне і Беларусі.

У 1993—1995 — намеснік пасла, часовы павераны (ВД) у Мінску (Беларусь). У 1995—1999 — у Вашынгтоне, супрацоўнік аддзелаў у справах СНД, пасля Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі. У 1999—2002 — пасланнік-дарадца ў палітычных пытаннях Пасольства ЗША ў Маскве (Расія). У 2003—2006 — пасол ЗША ў Беларусі. У 2011—2014 — пасол ЗША ва Узбекістане. У 2015—2018 — пасол ЗША ў Казахстане[2][3].

З 2018 — у адстаўцы, жыве ў Мідлтаўне (Род-Айленд)[4].

Валодае беларускай[5], рускай, польскай мовамі.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Мае двух старэйшых братоў.

Жонка — Меліса Уэлч[7].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Krol, George A. (англ.). Our Campaigns. Праверана 12 чэрвеня 2022.
  2. а б Zheksenbekov, Almas. President of Kazakhstan honors George Krol (англ.). ASTANA. KAZINFORM (11 верасьня 2018). Праверана 12 чэрвеня 2022.
  3. George Krol (англ.). Senior Officials' Biographies Listed Alphabetically by Last Name. U.S. Department of State. Праверана 12 чэрвеня 2022.
  4. Крол, Джордж. Гісторыя поціску рук: Народная публічная дыпламатыя ў Беларусі. Пасольства ЗША ў Беларусі. Праверана 12 чэрвеня 2022.
  5. Андрэй Дынько. Мова вуліц і мова Плошчы // ARCHE Пачатак. — 2006. — № 10 (50).
  6. Уручэнні Медалёў да стагоддзя БНР: Таронта, Лондан, Вашынгтон. Рада БНР (26 сакавіка 2019). Праверана 12 чэрвеня 2022.
  7. Danny Biederman, Steve Straehley.. U.S. Ambassador to Kazakhstan: Who Is George Krol? (англ.). AllGov.com. David Wallechinsky (20 ліпеня 2014). Праверана 12 чэрвеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]