Джордж Бентам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джордж Бентам
англ.: George Bentham
GeorgeBentham.jpg
Дата нараджэння: 22 верасня 1800({{padleft:1800|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:22|2|0}})
Месца нараджэння: Дэван, графства
Дата смерці: 10 верасня 1884({{padleft:1884|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:10|2|0}}) (83 гадоў)
Месца смерці: Лондан
Лагатып ВікіСховішча [[commons:Category:George Bentham|]] на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Band 1x200px.png
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Benth.».
Спіс такіх таксонаў на сайте IPNI

Джордж Бе́нтам (англ.: George Bentham; 22 верасня 1800 — 10 верасня 1884) — англійскі батанік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джордж Бентам нарадзіўся ў 1800 годзе ў Стоку, каля Портсмута. У 1814—1827 гадах жыў у Францыі, вучыўся на факультэце тэалогіі ў Манткубане. У Лондане вывучаў права, але неўзабаве пакінуў юрыдычную ніву і прысвяціў сябе выключна батаніцы. З 1861 года пачаў займацца батанічнымі даследаваннямі ў батанічным садзе К'ю.

Буйная праца Бентама «Genera Plantarum…» (сумесна з Гукерам, 1862—1883) — нерукатворны помнік, створаны з дзіўнымі і каласальнымі ведамі, цярпеннем і навуковаю добрасумленнасцю; ён надоўга забяспечыў за сабой прапанаваную імі сістэму класіфікацыі раслін. У гэтай класіфікацыі, часткова падобнай да класіфікацыі Дэкандоля, сямействы размешчаны па групах, або радах; гэты спосаб здаваўся менш натуральным, чым сістэмы Ліндлі, Эндліхера і Браньяра, і англійскія вучоныя не без некаторага вагання аддалі перавагу сістэме Браньяра.

У 1830 годзе ён быў сакратаром таварыства садаводства, а пасля і прэзідэнтам лонданскага Лінееўскага таварыства (1861—1874).

Бентам у інтарэсах навукі аб'ездзіў амаль усю Еўропу. Яму належыць апісанне флор Бразіліі (1859—1862), Аўстраліі (1863—1878), Індыі, наваколляў Ганконга.

Ён быў замежным членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук (з 1872) і членам Парыжскай Акадэміі навук (з 1875).

Джордж Бентам сканаў у Лондане 10 верасня 1884 года.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Вікікрыніца

Акрамя таго, апрацаваў для «Flora brasiliensis» — сямейства Papilionaceae, а для дэкандолеўскага «Prodromus» — сямействы Polemoniaceae, Scrophulariaceae, Labiatae і Stockhusiaceae.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]