Джордж Дэйвіс Снел

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джордж Дэйвіс Снел
англ.: George Davis Snell
Дата нараджэння:

19 снежня 1903(1903-12-19)

Месца нараджэння:

Брэдфард, Масачусетс, ЗША

Дата смерці:

6 чэрвеня 1996(1996-06-06) (92 гады)

Месца смерці:

Бар Харбар, штат Мэн, ЗША

Краіна:

Сцяг ЗША ЗША

Навуковая сфера:

Генетыка
Імуналогія

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1980)

Джордж Дэйвіс Снел (англ.: George Davis Snell, 19 снежня 1903, Брэдфард, штат Масачусетс — 6 чэрвеня 1996, Бар Харбар, штат Мэн) — амерыканскі генетык і імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1980 годзе разам з Барухам Бенасерафам і Жанам Дасэ за адкрыцця, якія датычацца «генетычна дэтэрмінаваных структур на клетачнай паверхні, якія рэгулююць імуналагічныя рэакцыі»[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Дартмут-каледж (1926). З 1926 года ў Гарвардскім, з 1933 года ў Вашынгтонскім універсітэтах, з 1935 года ў Джэксанаўскай лабараторыі.

Аўтар навуковых прац па вывучэнні генетычных заканамернасцей сумяшчальнасці тканак.

Адкрыў генетычныя фактары, якія вызначаюць тканкавую сумяшчальнасць пры трансплантацыі. Яго працы на мышах прывялі неўзабаве да адкрыцця галоўнага комплексу гістасумяшчальнасці ў чалавека, што стала асновай падбору донараў для паспяховай трансплантацыі тканак і органаў.

Член Нацыянальнай АН ЗША (1970), член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1952).

У 1988 годзе ён напісаў кнігу Search for a Rational Ethic пра прыроду этыкі і правілы, па якіх мы жывем. Яна ўключае ў сябе эвалюцыю на аснове этыкі, якая заснавана на біялагічных рэаліях, якія ён лічыць прыдатнымі для кожнага чалавека.

Снел памёр у Бар Харбары, штат Мэн, 6 чэрвеня 1996 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Лаўрэаты прэміі Вольфа, медыцына