Джордж Клінтан, музыкант

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джордж Клінтан

Джордж Клінтан (англ.: George Clinton; 22 ліпеня 1941) — афра-амерыканскі кампазітар, вакаліст і гітарыст. Разам з Джэймсам Браўнам і Слаем Стоўнам, Клінтан лічыцца адным з заснавальнікаў музычнага накірунку «фанк». У 1997 годзе уключаны ў Залу славы рок-н-ролу.

У 1968 арганізаваў групу Parliament, якая стала адным з найбольш папулярных калектываў ранняга фанка. У гучанні Parliament пераважалі духавыя інструменты. У 1970 Клінтан арганізаваў групу Funkadelic, арыентаваную на псіхадэлічнае гітарнае гучанне. Parliament і Funkadelic выпускаліся на розных лэйблах і некалькі адрозніваліся стылістычна, але па складзе музыкантў амаль цалкам супадалі.

З 1990-х Клінтан выступае і запісваецца ў суправаджэнні калектыву P-Funk All Stars. Стылістыку Клінтана звычайна характарызуюць словам P-Funk.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1982 — Computer Games (Capitol Records)
  • 1983 — You Shouldn’t-Nuf Bit Fish (Warner Bros.)
  • 1985 — Some of My Best Jokes Are Friends (Capitol Records)
  • 1986 — R&B Skeletons in the Closet (Capitol Records)
  • 1989 — The Cinderella Theory (Paisley Park Records)
  • 1993 — Hey Man, Smell My Finger (Paisley Park Records)
  • 1993 — Sample Some of Disc — Sample Some of D.A.T. (A&M Records)
  • 1996 — Testing Positive (A&M Records)
  • 2005 — How Late Do U Have 2BB4UR Absent? (The C Kunspyruhzy)


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.