Джордж Паджэт Томсан
Джордж Паджэт Томсан (англ.: George Paget Thomson; 3 мая 1892 - 10 верасня 1975) — англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1937). Прэмія прысуджана «за эксперыментальнае адкрыццё дыфракцыі электронаў на крышталях» (сумесна з Джозефам Дэвісанам).
[правіць] Біяграфія
Джордж Томсан нарадзіўся ў сям'і лаўрэата Нобелеўскай прэміі фізіка Дж. Дж. Томсана і Розы Элізабет Паджэт - дачкі прафесара медыцыны ў Кембрыджы. Томсан наведваў прыватную школу Пірса ў Кембрыджы, затым быў студэнтам Трыніці каледжа ў Кембрыджскім універсітэце да пачатку першай сусветнай вайны, падчас якой ён ваяваў у пяхоце. Пасля непрацяглай ваеннай службы ў Францыі ён працаваў у галіне аэрадынамікі, сярод іншых месцаў і ў Фарнбора.
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы у 1926—1950 гадах | |
|---|---|
|
Перэн (1926) • Комптан / Вільсан (1927) • Рычардсан (1928) • дэ Бройль (1929) • Раман (1930) • Гейзенберг (1932) • Шродзінгер / Дзірак (1933) • Чэдвік (1935) • Гес / Андэрсан (1936) • Дэвісан / Томсан (1937) • Фермі (1938) • Лоўрэнс (1939) • Штэрн (1943) • Рабі (1944) • Паўлі (1945) • Брыджмен (1946) • Эплтан (1947) • Блэкет (1948) • Юкава (1949) • Паўэл (1950) |
