Джордж Рэйд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джордж Х'юстан Рэйд
George Houstoun Reid
Georgereid.jpg
сцяг
4-і Прэм'ер-міністр Аўстраліі
18 жніўня 1904 — 5 ліпеня 1905
Манарх: Эдуард VII
Папярэднік: Крыс Уотсан
Пераемнік: Альфрэд Дыкін
 
Нараджэнне: 25 лютага 1845({{padleft:1845|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:25|2|0}})
Джонстаўн, Рэнфрушыр, Шатландыя
Смерць: 12 верасня 1918({{padleft:1918|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:12|2|0}}) (73 гады)
Лондан, Англія

Джордж Х'юстан Рэйд (25 лютага 1845, Джонстан, Рэнфрушыр, Шатландыя12 верасня 1918, Лондан, Англія) — аўстралійскі палітык, чацвёрты прэм'ер-міністр краіны.

Палітычная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1880 годзе пачалася палітычная кар'ера Джорджа Рэйда. У 1880-1884 і затым у 1885-1899 гадах ён быў членам заканадаўчага сходу Новага Паўднёвага Уэльса, прадстаўляючы ўсходні Сідней. За гэты час ён на працягу года быў Minister for Public Instruction, але часцей за выступаў на баку апазіцыі, бо быў прыхільнікам свабоднага гандлю. У 1894 годзе ён узначаліў прыхільнікаў свабоднага гандлю і перамог на выбарах, стаўшы на наступныя пяць гадоў прэм'ер-міністрам рэгіёну.

У 1901 годзе ён з лёгкасцю выйграў выбары ў першы заканадаўчы сход краіны ад усходняга Сіднея. Прадстаўляючы групу свабоднага гандлю, ён стаў першым афіцыйным лідарам апазіцыі, якім і быў да 1904 года. 18 жніўня 1904 г. пасля адстаўкі мінарытарнага ўрада Крыса Ватсана яго пост заняў Джордж Рэйд. Ён прабыў прэм'ер-міністрам 10 месяцаў і 17 дзён, а 5 ліпеня 1905 прыйшоў да высновы аб страце падтрымкі з боку пратэкцыяністаў і сышоў з пасады. За час яго працы было прынята 9 актаў, самым значным з якіх з'яўляецца Conciliation and Arbitration Act 1904.