Джордж Цёрнер

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Джордж Цёрнер
англ.: George Turner
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні:

Джордж Цёрнер

Дата нараджэння:

2 красавіка 1841(1841-04-02)

Месца нараджэння:

Сцяг Вялікабрытаніі Кромфард

Дата смерці:

29 мая 1910(1910-05-29) (69 гадоў)

Месца смерці:

Сцяг Вялікабрытаніі Ідрыдгехей

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
Ціхая сцэна ў Дэрбішыры

Джордж Цёрнер (англ.: George Turner, 1841—1910) — брытанскі мастак-пейзажыст і фермер, празваны «Дэрбішырскім Джонам Канстэблам».

Цёрнер нарадзіўся ў Кромфардзе, але пазней пераехаў з сям'ёй у Дэрбі. У яго рана праявіўся талент да музыкі і малявання, заахвочаныя яго бацькам, краўцом па прафесіі, але мастаком-аматарам. Цёрнер шмат займаўся, жадаючы стаць прафесійным мастаком і настаўнікам малявання.

У 1865 годзе Цёрнер ажаніўся з Элізай Лакін (Eliza Lakin, 1837—1900), гадаваў дзяцей на ферме Walnut у Барраў-эпан-Трэнт (Barrow upon Trent). У іх было чацвёра дзяцей: Мэры (У замужжы Чамберлейн (Chamberlain), пазней Вур (Woore), 1868—1937), Флорэнс Пальмер (Florence Palmer Turner, 1869—1955), Уільям Лакін (William Lakin Turner, 1867—1929, пасля таксама стаў мастаком[1])і Персі Рыд (Percy Reed Turner, 1871—1936). Пасля смерці Элізы Цёрнер пераехаў у Кірк Айртан (Kirk Ireton), дзе жаніўся на вядомай актрысе Кейт Стывенс Сміт (Kate Stevens Smith, 1871—1964) і зажыў з ёй у Ідрыдгехей (Idridgehay), дзе і памёр у 1910 годзе.

Цёрнер працаваў маслам і маляваў букалічныя сцэнкі, пераважна Дербішыра, пакінуўшы значную спадчыну выглядаў Англіі да таго, як у яе прыйшло механізаванне, аўтамашыны і ўрбанізацыя. Яго працы выстаўляліся ў Нотынгеме і Бірмінгеме. Цёрнер служыў у Мастацкім камітэце Музея і мастацкай галерэі Дэрбі, і ў калекцыю гэтай галерэі ўключаны і яго працы[2], і працы яго сына[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 William Lakin Turner
  2. George Turner. Burlington Art. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 22 студзеня 2011.