Джо Флэніган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джо Флэніган
англ.: Joe Flanigan
Дата нараджэння 5 студзеня 1967(1967-01-05) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр, сцэнарыст
Кар’ера 1988—дагэтуль
IMDb ID 0281167
joeflanigan.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джо Флэніган (англ.: Joe Flanigan, нар.5 студзеня 1967) — амерыканскі акцёр, вядомы сваёй роляй маёра / падпалкоўніка Джона Шэпарда ў навукова-фантастычным серыяле «Зорныя вароты: Атлантыда».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джо Флэніган нарадзіўся ў Лос-Анджэлесе 5 студзеня 1967. Ва ўзросце шасці гадоў ён з бацькамі пераязджае на ранча непадалёк ад Рэно (Невада). Яго бацькі, Джон і Нэнсі Флэніган, і цяпер жывуць там. Да чатырнаццаці гадоў ён вучыўся ў школе-інтэрнаце ў Ахай (Каліфорнія). Тут Джо сыграў Стэнлі Кавальскага ў школьнай пастаноўцы "Трамвая «Жаданне» Тэнэсі Уільямса. Падчас навучання ў Каларадскім універсітэце, ён атрымаў ступень па гісторыі, і па праграме абмену ездзіў на год у Парыж.

Пасля заканчэння каледжа Флэніган паспеў змяніць мноства прафесій — ад банкаўскай справы да палітыкі. Але нідзе не адчуваў сябе камфортна. Пасля таго, як яго звольнілі з часопіса «Інтэрв’ю», ён стаў беспрацоўным і пераехаў у Нью-Ёрк. Яго сусед, акцёр, пераканаў Джо паспрабаваць сябе ў гэтай справе. Акцёрскаму майстэрству ён навучаўся ў нью-ёркскім акруговым тэатры. Спачатку ён працаваў на радыё. У 1994 годзе ён упершыню здымаецца ў мінісерыялы на NBC «Сямейны альбом Даніэлы Стыл». Ён увесь час з’яўляецца ў «Сёстрах» і «Першым панядзелку».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Флэнігана запрашалі граць у асобных эпізодах у серыялах «Мэрфі Браўн», «Драпежныя птушкі», «Справядлівая Эмі», «CSI: Маямі», у некалькіх серыях ў «Купідон», «Раўчуку Доўсан», «Провідэнсе» і «Профілю забойцы» . Гуляў вядучыя ролі таксама ў тэлевізійных фільмах:

  • «Не трэба таямніц» (1997)
  • «Іншая сястра» (1999).
  • Дэбют на вялікім экране — у фільме «Нагода для даверу» (1995).

Здымаўся ў серыяле «Зорная Брама: Атлантыда», дзе гуляў маёра (пасля быў павышаны да падпалкоўніка) Джона Шэпарда. Джо напісаў сцэнарый для эпізоду «Вадохрышча» (эпізод 212) у гэтым серыяле.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]