Джуба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Джуба
англ.: Juba
Краіна
Штат
Каардынаты
Заснаваны
1922
Плошча
  • 52 км²
Вышыня цэнтра
550 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
372.410 чалавек (2011)
Часавы пояс
Джуба на карце Паўднёвы Судан
Джуба (Паўднёвы Судан)
Джуба

Джуба — сталіца Паўднёвага Судана, адміністрацыйны цэнтр штата Цэнтральная Экваторыя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XIX стагоддзі ў наваколлях Джубы размяшчаліся гандлёвы пост і місія пад назвай Гандакора.

Брытанскія намеры аб’яднаць паўднёвую частку Судана з Угандай пацярпелі крах, калі ў 1947 годзе ў Джубе было падпісана пагадненне аб аб’яднанні паўночнага і паўднёвага Судана. У 1955 годзе за мяцежом, паднятым у горадзе салдатамі з поўдня рушыла ўслед Першая Суданская грамадзянская вайна, якая скончылася толькі ў 1972 годзе.

У 1977 годзе ў горадзе быў адкрыты ўніверсітэт. Падчас Другой Суданскай грамадзянскай вайны Джуба знаходзілася ў цэнтры ваенных падзей.

У 2005 годзе Джуба была перададзена Народнай арміі вызвалення Судана.

Пасля абвяшчэння незалежнасці краіны з’явілася інфармацыя, што сталіца Паўднёвага Судана можа быць перанесена і пабудавана ў іншым месцы[1]. 4 верасня 2011 года ўрад Паўднёвага Судана вырашыў перанесці сталіцу з Джубы ў горад Рамсель у 240 км на поўнач, паколькі ўлады штата Цэнтральная Экваторыя, на тэрыторыі якога знаходзіцца Джуба, адмовілі цэнтральным уладам у вылучэнні неабходнай колькасці зямлі пад пабудову новых дзяржаўных будынкаў, пераезд можа заняць каля шасці гадоў, бо ў Рамселе трэба пабудаваць шматлікія ўрадавыя аб’екты[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 годзе насельніцтва горада складала 172 730 чалавек.

Дынаміка росту насельніцтва:

Год Насельніцтва
1973 (перапіс) 56 737
1983 (перапіс) 83 787
1993 (перапіс) 114 980
2005 (ацэнка) 163 442
2007 (ацэнка) 172 730

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]