Джузэпэ Тарнаторэ
| Джузэпэ Тарнаторэ Giuseppe Tornatore |
|
| Дата нараджэння: | 27 мая 1956 (56 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Багерыя, Італія |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст |
| Кар'ера: | 1984 — нашы дні |
| IMDb: | ID 0868153 |
Джузэпэ Тарнаторэ (італ. Giuseppe Tornatore; нар.27 мая 1956, Багерыя, Сіцылія, Італія) — італьянскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся 27 мая 1956 года ў Багерыі каля Палерма на Сіцыліі. У 16 гадоў захапіўся акцёрскай гульнёй і тэатрам, кіраваў пастаноўкамі твораў Луіджы Пірандэла і Эдуарда дэ Філіпа. У кіно дэбютаваў дакументальным фільмам «Этнічныя меншасці Сіцыліі» (Le minoranze etniche in Sicilia), якія атрымалі прыз фестывалю ў Салерна. Да выхаду яго першага паўнаметражнага фільма «Камарыст» ў 1986 годзе працаваў на італьянскім тэлебачанні, здымаючы дакументальныя фільмы і перадачы. «Камарыст» быў высока ацэнены гледачамі і крытыкамі, а таксама узнагароджаны Срэбранай стужкай Нацыянальнага сіндыката кінажурналістаў Італіі за лепшую рэжысуру. У 1988 годзе выходзіць у свет фільм «Новы кінатэатр "Парадыз"», які атрымаў мноства ўзнагарод (у тым ліку прэмію Оскар як лепшы замежны фільм), забяспечыўшы Тарнаторэ будучыню сусветна вядомага рэжысёра.
Бібліяграфія [правіць]
- Sebastiano Gesù e Elena Russo, Le Madonie, cinema ad alte quote, con introduzione di Francesco Novara e presentazione di Pasquale Scimeca, Giuseppe Maimone Editore, Catania 1995 (Nuovo Cinema Paradiso e L'Uomo delle Stelle)
Спасылкі [правіць]
- Джузэпэ Тарнаторэ(англ.) на сайце Internet Movie Database
| Гэта пачатак артыкула пра кінарэжысёраў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Шаблон:Фільмы Джузэпэ Тарнаторэ