Джыбуці

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Рэспубліка Джыбуці

герб сцяг
герб
сцяг
геаграфічнае месцазнаходжанне
LocationDjibouti.svg
дзяржаўная мова: арабская, французская
сталіца: горад Джыбуці
прадстаўнік дзяржавы:
кіраўнік дзяржавы:
плошча: км²
насельніцтва:
шчыльнасць насельніцтва: жых./км²
грашовая адзінка: Джыбуційскі франк
часавы пояс:
гімн: Гімн Джыбуці
нумарныя знакі аўтамабіляў:
дамен у Інтэрнеце:

Джыбуці́, Рэспубліка Джыбуці — краіна на паўночным усходзе Афрыкі, мае выхад да Індыйскага акіяна. Мяжуе з Самалі, Эфіопіяй і Эрытрэяй. Сталіца — горад Джыбуці.

Змест

[правіць] Гісторыя

Тэрыторыю сучаснага Джыбуці шмат стагоддзяў засялялі плямёны афараў і ісаў, якія мелі моцныя гандлёвыя сувязі з арабамі. Ад арабаў у краіну пранік іслам, які стаў дзяржаўнай рэлігіяй.

У другой палове ХІХ стагоддзя тэрыторыяй прылягаючай да Адэнскай затокі зацікавіліся французы. У 80-х гг. ХІХ стагоддзя яны стварылі тут свой пратэктарат — Французскае Самалі, якое паступова стала адной з французскіх калоній у Афрыцы.

У 1947 годзе калонія атрымала статус заморскай тэрыторыі Францыі, а ў 1967 годзе была зменена назва на «Французскія тэрыторыі афараў і ісаў». У 1977 годзе тэрыторыя атрымала незалежнасць змяніўшы назву на Джыбуці. Краіну ўзначаліў Хасан Гулед Аптыдон.

У часы незалежнасць у краіне здараўся і голад і грамадзянская вайна. У 1994 годзе ўзброеныя сутыкненні скончыліся мірнай дамовай.

[правіць] Палітыка

Джыбуці — парламенцкая рэспубліка, з моцнай прэзідэнцкай уладай. Кіруецца згодна з канстытуцыяй прынятай у 1992 годзе. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца прэзідэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на шасцігадовы тэрмін. Выканаўчая ўлада належыць прэм'ер-міністру і ўраду, якія назначаюцца прэзідэнтам. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту, які складаецца з 65 дэпутатаў, выбраных на пяцігадовы тэрмін.

Дазволена дзейнасць толькі адной партыі — Народны рух на карысць развіцця, якая кіруе краінай з моманту атрымання Джыбуці незалежнасці ў 1977 годзе.

[правіць] Адміністрацыйны падзел

Джыбуці падзелена на 5 акругаў і адзін горад прыроўнены да акругі, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 15 раёнаў.

[правіць] Эканоміка

Джыбуці — гэта бедная, слабаразвітая краіна. Атрымлівае замежную дапамогу з боку Францыі і Саудаўскай Аравіі. Асновай эканомікі застаюцца транзітныя паслугі, за якія краіна атрымлівае значныя грошы дзякуючы свайму зручнаму размяшчэнню. Значная частка эканомікі гэта сельская гаспадарка, у якой заняты 80 % працаздольнага насельніцтва.

[правіць] Дэмаграфія

Насельніцтва краіны складаецца ў асноўным з двух этнічных груп: ісы (самалійцы) — 60 % і афары — 35 %. Астатнія 5 % гэта нашчадкі еўрапейцаў, у асноўным французаў і італьянцаў. У пачатку 90-х гадоў паміж афрамі і ісамі ўзніклі ўзброеныя сутыкненні, якія паступова перараслі ў грамадзянскую вайну.

Асноўнай рэлігіяй з'яўляецца іслам, хрысціянства распаўсюджана сярод еўрапейцаў. Ня гледзячы на тое, што афіцыйнымі мовамі з'яўляюцца французская і арабская, у штодзённым жыцці часта выкарыстоўваецца яшчэ і самалійская і афарская мовы.

[правіць] Гл. таксама

Commons




Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах