Джыгме Дорджы Вангчук
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Джыгме Дорджы Вангчук на купюры ў 50 нгултрум
Джыгме Дорджы Вангчук (2 мая 1929 г. — 21 ліпеня 1972 г.) — трэці кароль Бутана. Ён выбраў шлях павольнай мадэрнізацыі і зрабіў крокі па выхадзе краіны з сусветнай ізаляцыі.
[правіць] Біяграфія
27 кастрычніка 1952 г. Джыгме Дорджы Вангчук прыняў трон пасля свайго бацькі, другога караля (Джыгме Вангчук). Джыгме Дорджы Вангчук праводзіў пераўтварэнні па пераадоленні феадалізму, укараніў новыя вынаходніцтвы ў сельскай гаспадарцы і ўвёў колавы транспарт, бо да гэтага людзі насілі грузы і прадукты на сабе.
