Джыгмэ Кхесар Намг'ял Вангчук
| Джыгмэ Кхесар Намг'ял Вангчук дзонг-кэ |
||||
| Джыгмэ Кхесар Намг'ял Вангчук, 10 мая 2005 года | ||||
|
||||
|---|---|---|---|---|
| з 15 снежня 2006 | ||||
| Каранацыя: | 6 лістапада 2008 | |||
| Папярэднік: | Джыгмэ Сінг'е Вангчук | |||
| Адукацыя: | Оксфардскі ўніверсітэт | |||
| Веравызнанне: | Будызм | |||
| Нараджэнне: | 21 лютага 1980 (33 года) Тхімпху, Бутан |
|||
| Дынастыя: | Вангчук | |||
| Бацька: | Джыгмэ Сінг'е Вангчук | |||
| Маці: | Цэрынг Янгдон Вангчук | |||
| Жонка: | Джэцун Пема | |||
Джыгмэ Кхесар Намг'ял Вангчук (нар. 21 лютага 1980 г.) — пяты кароль Бутана. Уступіў на трон у 2006 пасля адрачэння яго бацькі, чацвёртага караля Джыгмэ Сінг'е Вангчук на яго карысць.
Паходжанне [правіць]
Намг'ял — старэйшы сын караля Джыгмэ Сінг'е Вангчука, яго маці з'яўляецца трэцяй жонкай караля — Ашы Цэрынг Янгдон. У яго ёсць малодшы брат, малодшая сястра, чатыры зводных сястры і зводных брата ад іншых жонак караля. Сам Намг'ял не жанаты. Хаця яго бацька абвясціў, што збіраецца перадаць яму трон у 2008 годзе, але 14 снежня 2006 г. ён адрокся ад трона датэрмінова.
Адукацыя [правіць]
Скончыўшы асноўнае навучанне ў Бутане, Намг'ял прайшоў навучанне ў некалькіх каледжах ЗША і Вялікабрытаніі і абараніў дысертацыю па паліталогіі ў Оксфардзе. Шматкроць выступаў як прадстаўнік Бутана на міжнародных мерапрыемствах.