Джымі Картэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэймс Эрл Картэр-малодшы
англ.: James Earl Carter, Jr.
Сцяг39-ы прэзідэнт ЗША Сцяг
20 студзеня 1977 — 20 студзеня 1981
Віцэ-прэзідэнт Уолтэр Мандэйл
Папярэднік Джэральд Форд
Пераемнік Рональд Рэйган
Сцяг76-ы губернатар Джорджыі Сцяг
12 студзеня 1971 — 14 студзеня 1975
Папярэднік Лестэр Мэдакс
Пераемнік Джордж Басбі

Нараджэнне 1 кастрычніка 1924(1924-10-01) (99 гадоў)
Імя пры нараджэнні англ.: James Earl Carter Jr.
Бацька James Earl Carter Sr.[d][2]
Маці Lillian Gordy Carter[d][2]
Жонка Разалін Картэр[3]
Дзеці Jack Carter[d], Amy Carter[d], James Earl Carter III[d][2] і Jeff Carter[d][2]
Веравызнанне Пратэстант-баптыст
Партыя Дэмакратычная партыя ЗША
Член у
Адукацыя
Дзейнасць ваенна-марскі афіцэр, дыпламат, раманіст, палітык, фермер, аўтабіёграф, падводнік, дзяржаўны дзеяч, абаронца навакольнага асяроддзя, бізнесмен, інжынер, пацыфіст, праваабаронец, пісьменнік, гуманіст
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера gun control[d]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Ваенна-марскія сілы ЗША
Званне лейтэнант
Бітвы
Узнагароды
American Campaign Medal World War II Victory Medal National Defense Service Medal Прэзідэнцкі медаль Свабоды Grand Cross of the Order of the Crown Order of the Nile Order of the Liberator General San Martín Order of Manuel Amador Guerrero Order of Vasco Núñez de Balboa
Нобелеўская прэмія міру

Прэмія ААН у галіне аховы праў чалавека[d] (1998)

прэмія міру імя Фелікса Уфуэ-Буаньі[d] (1994)

прыз Індзіры Гандзі[d] (1997)

прэмія Чатырох свабод — Медаль свабоды[d] (1995)

Філадэльфійскі медаль Свабоды

American Peace Award[d] (2009)

прэмія «Delta» за глабальнае ўзаемапаразуменне[d]

International Mediation medal[d] (1979)

Ansel Adams Award[d] (1982)

Міжнародная прэмія Каталоніі[d] (2010)

Fulbright Prize[d] (1994)

медаль Гувера[d] (1998)

Albert Schweitzer Prize for Humanitarianism[d] (1987)

Ellis Island Medal of Honor

Audubon Medal[d] (1994)

Грэмі

ганаровы доктар Нанкінскага ўніверсітэта[d] (2012)

ганаровы доктар Альберцкага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Хайфскага ўніверсітэта[d]

Financial Times Person of the Year[d] (1976)

American Library Association Honorary Membership[d] (1994)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэймс «Джымі» Эрл Картэр (англ.: Jimmy Carter, поўнае імя Джэймс Эрл Картэр-малодшы, англ.: James Earl Carter Jr.; нар. 1 кастрычніка 1924) — 39-ы прэзідэнт ЗША. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру за 2002 год. Найстарэйшы прэзідэнт за ўсю гісторыю ЗША.

Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]

У 1978 на саміце ў Кемп-Дэвідзе пад старшынствам Картэра прэзідэнт Егіпта Анвар Садат і прэм’ер-міністр Ізраіля Менахем Бегін дамовіліся аб міры, узаемным прызнанні і перадачы Егіпту Сінайскага паўвострава; гэта завяршыла серыю з чатырох егіпецка-ізраільскіх войнаў.

Картэр працягнуў перамовы аб абмежаванні стратэгічных узбраенняў з СССР і ў 1979 годзе падпісаў з Брэжневым дагавор АСВ-2. Аднак ужо ў тым жа годзе палітыка разрадкі ў адносінах з СССР сур'ёзна папсавалася пасля ўводу савецкіх войскаў у Афганістан. Савецка-амерыканскія адносіны рэзка пагоршыліся, дамова АСВ-2 не была ратыфікавана Кангрэсам, ЗША байкатавалі Летнія Алімпійскія гульні 1980 у Маскве. Картэр прыняў у Белым доме савецкага дысідэнта Уладзіміра Букоўскага.

У кіраванне Картэра адбылася Ісламская рэвалюцыя ў Іране; аятала Хамейні абвясціў ЗША «Вялікім Д’яблам», і ў 1979 былі ўзяты ў закладнікі супрацоўнікі амерыканскага пасольства ў Тэгеране. Перамовы апынуліся няўдалымі. 24 красавіка 1980 г. ЗША паспрабавалі правесці ваенную аперацыю па вызваленні закладнікаў, аднак яна скончылася поўным правалам.

23 студзеня 1980 г. Джымі Картэр выступіў са штогадовым пасланнем «Аб становішчы краіны», у якім абвясціў новую знешнепалітычную дактрыну. Рэгіён Персідскага заліва быў абвешчаны зонай інтарэсаў ЗША, дзеля абароны якіх Злучаныя Штаты гатовыя пайсці на прымяненне ўзброенай сілы. У адпаведнасці з «дактрынай Картэра», спробы любой дзяржавы ўсталяваць свой кантроль над рэгіёнам Персідскага заліва былі загадзя абвешчаны амерыканскім кіраўніцтвам замахам на важныя інтарэсы ЗША.

Унутраная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыі Картэра былі пераважна ліберальна-дэмакратычнымі. Ён сцвярджаў, што можна скараціць беспрацоўе да 4,5 % і паменшыць інфляцыю да штогадовага ўзроўня ў 4 %. Паабяцаў грунтоўна перагледзець федэральную падатковую сістэму, якую назваў «ганьбай роду чалавечага». Заявіў, што паспрабуе ўвесці адзіную федэральную сістэму сацыяльнага забеспячэння і знізіць кошт лячэння ў медыцынскіх стацыянарах. Картэр паабяцаў таксама поўную рэарганізацыю федэральнага чыноўніцкага апарату і стварэнне «адкрытага ўрада». З самага пачатку прэзідэнт наносіў візіты ў невялікія правінцыйныя гарады, дзе праводзіў сустрэчы з мясцовай грамадскасцю. Адказваў на пытанні суграмадзян у радыёпраграме «Спытай прэзідэнта Картэра». Абвясціў амністыю асобам, якія ўхіліліся ад прызыву на вайну ў В’етнаме, увёў двух жанчын у склад кабінета (больш, чым хто-небудзь да яго), знайшоў адказныя палітычныя пасады для прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей.

Прэзідэнцтва Картэра прыйшлося на «ўзлёт цэнаў на нафту». На гэтым фоне беспрацоўе і інфляцыя былі высокія як ніколі, да 1979 года ЗША апынуліся на мяжы эканамічнай катастрофы.

Праваабарончая і дабрачынная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1981 года, калі скончыўся яго прэзідэнцкі тэрмін, дэмакрат Джымі Картэр заняўся праваабарончай і дабрачыннай дзейнасцю пад эгідай уласнай арганізацыі Carter Center, якую ён заснаваў неўзабаве пасля сыходу з Белага дома.

У 2002 годзе ён быў ганараваны Нобелеўскай прэміяй за свае намаганні ў справе пошуку мірных рашэнняў міжнародных канфліктаў, праваабарончую працу, прасоўванне дэмакратычных ініцыятыў і садзейнічанне ва ўкараненні эканамічных і сацыяльных праграм.

У лютым 2015 у інтэрв’ю Бі-бі-сі Картэр распавёў пра сваю працу па барацьбе з дракункулезам (чарвяк-паразіт) у Паўднёвым Судане і Малі, і онхацэркозам (рачная слепата) у Афрыцы і Лацінскай Амерыцы[5].

Зноскі

  1. http://www.presidentialavenue.com/jec.cfm
  2. а б в г Lundy D. R. The Peerage
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. New Georgia Encyclopedia Праверана 25 студзеня 2024.
  5. http://nashaniva.by/?c=ar&i=154516