Джэб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Джэб (ад англ.: jab — раптоўны ўдар, штуршок) — адзін з асноўных відаў удараў у боксе. У айчынных крыніцах часта выкарыстоўваецца назва прамой левай (пры гэтым маецца на ўвазе, што баксёр-праўшун знаходзіцца ў звычайнай левабаковай баксёрскай стойцы). Часам джэб называюць "сустрэчны" ўдар (на апярэджанне).

Джэб — доўгі прамы ўдар рукой. Існуюць розныя варыянты джэбу. Усе іх аб'ядноўваюць наступныя характарыстыкі: пярэдняя рука выкідваецца наперад, цалкам разгінаючыся, у момант удару кулак звычайна трымаецца ў гарызантальным становішчы - далонню да зямлі. Джэб можа прабівацца ў галаву і ў корпус. Часта джэб выкарыстоўваецца як контрудар.

Нягледзячы на тое, што джэб — не самы моцны з удараў у арсенале баксёра, многія лічаць яго адным з самых важных удараў у боксе.

Камп'ютарызаваная сістэма падліку ўдараў Compubox дзеліць ўдары на 2 катэгорыі: джэб і моцныя ўдары.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]