Джэдаі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дуэль джэдаяў на светлавых мячах (Big Apple Con, 2009).

Джэдаі (англ.: Jedi) — ключавыя персанажы сусвету «Зорных войнаў». Адэпты ордэну рыцараў-джэдаяў, якія здольныя выкарыстоўваць Сілу. Джэдаі прысутнічаюць ва ўсіх 6 частках. Яны з'яўляюцца ахоўнікамі дэмакратыі і прыхільнікамі Рэспублікі. Іх погляды на жыццё вельмі сціплыя. Джэдаі жывуць дзеля захавання міру і свабоды ў галактыцы. Джэдай не мусіць мець жонку, дзяцей, ім забаронена прывязанасць і нетагыўныя эмоцыі (гнеў і нянавісць), бо гэта ўсё можа накіраваць джэдая на цёмны бок Сілы. Джэдаі — не ваяры, але яны выдатна ўмеюць біцца, валодаюць як правіла светлым бокам Сілы, дзякуючы ёй джэдаі могуць выконваць розныя звышнатуральныя трукі, на якія не здольны просты чалавек альбо жывая істота. Сіла дае джэдаю магчымасць бачыць будучыню, мінулае, старых сяброў. Джэдай мае права забіваць, але толькі ў мэтах абароны сябе ці іншых. Выключэння толькі, калі справа датычыцца сітхаў, тады джэдай можа нападаць і выкарыстоўваць Сілу дзеля гвалту.

Асноўны атрыбут джэдая — гэта яго светлавы меч. У фільму колер мечаў джэдаяў сіні і зялёны, але ёсць і выключэнне: Мейс Вінду мае фіялетавы меч.