Джэймс Ват

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Джэймс Ват
James Watt
James Watt by Henry Howard.jpg
Дата нараджэння: 19 студзеня 1736
Дата смерці: 19 жніўня 1819(1819-08-19) (83 года)

Джэймс Ват (англ.: James Watt, 19 студзеня 1736, Грынак, Шатландыя — 19 жніўня 1819, Хітфілд), выдатны шатландскі інжынер, вынаходнік-механік. Член Эдзінбургскага каралеўскага таварыства (1784), Лонданскага каралеўскага таварыства (1785), Парыжскай акадэміі навук (1814).

Даследуючы мадэлі паравых машын Л. Папена і І. Ньюкамена, зрабіў шэраг вынаходстваў, якія ўдасканалілі іх работу. Стваральнік універсальнай паравой машыны двайнога дзеяння. Вынаходніцтва ім паравога рухавіка паклала пачатак індустрыяльнай рэвалюцыі. Устанавіў састаў вады, увёў першую адзінку магутнасці — конскую сілу, сканструяваў ртутны манометр, вадамернае шкло ў паравых катлах і інш.

Яго імем названая адзінка магутнасці — Ват.