Джэймс Гарынгтан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Джэймс Гарынгтан

Джэймс Гарынгтан (англ.: James Harrington; 3 студзеня 1614 (іншыя крыніцы даюць 7 студзеня), Алтан - 11 верасня 1677, Лондан) — англійскі філосаф.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Трыніці-каледжы, Оксфард, на працягу двух гадоў, пасля чаго пакінуў яго, не атрымаўшы ступені. Вядомы сваім сачыненнем «Oceana» (1656), прысвечаным Кромвелю. У ім Гарынгтан малюе ідэальную дзяржаву накшталт «Утопіі» Томаса Мора, знаходзячы ключ да ўсеагульнага дабрабыту ў справядлівым размеркаванні нерухомых маёмасцяў. У іншых сваіх працах («Перавагі народнага праўлення», 1657: «Мастацтва заканадаўства", 1659 г.) выказваўся катэгарычна супраць магчымасці аднаўлення ў Англіі феадальнага ладу і манархіі. Прапанаваў уласны праект англійскай канстытуцыі, у якой Англія паўставала буржуазна-шляхецкай рэспублікай. У сваіх працах пры дапамозе індуктыўнага метаду Фрэнсіса Бэкана сцвярджаў аб залежнасці размеркавання ў грамадстве уласнасці ад формы ўладкавання дзяржавы і яе устаноў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • The political works of James Harrington, edited with an introduction by J. G. A. Pocock, Cambridge [u. a.] 1977, ISBN 0-521-21161-1


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.