Джэймс Макгіл Б'юкенен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джэймс Макгіл Б'юкенен-малодшы
James McGill Buchanan Jr.
James Buchanan by Atlas network.jpg
Дата нараджэння:

3 кастрычніка 1919(1919-10-03)

Месца нараджэння:

Марфрысбора, Тэнесі, ЗША

Дата смерці:

9 студзеня 2013(2013-01-09) (93 гады)

Месца смерці:

Блэксбург, Вірджынія, ЗША

Краіна:

Сцяг ЗША ЗША

Навуковая сфера:

эканоміка

Альма-матэр:

Чыкагскі ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі


Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1986 года

Джэймс Макгіл Б'юкенен-малодшы (англ.: James McGill Buchanan Jr., 3 кастрычніка 1919 - 9 студзеня 2013) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1986) «за даследаванне дагаворных і канстытуцыйных асноў тэорыі прыняцця эканамічных і палітычных рашэнняў». З'яўляецца адным з заснавальнікаў школы новай палітычнай эканоміі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 3 кастрычніка 1919 у Марфрысбора (штат Тэнесі)

Джэймс Б'юкенен вучыўся ў універсітэце Тэнесі. Доктарскую ступень атрымаў у Чыкагcкім універсітэце. Выкладаў у універсітэтах Тэнесі, Фларыды і Віргінскім універсітэце. У 1962 годзе сумесна з Г. Талакам апублікаваў працу «Разлік згоды» (англ.: The Calculus of Consent), у якой аналізуецца працэс прыняцця эканамічных рашэнняў змяшанымі метадамі эканамічных і палітычных навук.

Прэзідэнт Таварыства «грамадскага выбару» (1964). Лаўрэат прэміі Ф. Сейдмана (1984) і прэмій А. Сміта па дзвюх версіях (1988 і 1991). У гонар вучонага названы Цэнтр палітычнай эканоміі універсітэта Джорджа Мэйсана.

Памёр 9 студзеня 2013 года.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]