Джэймс Макэвой
| Джэймс МакЭвой James McAvoy |
|
| Імя пры нараджэнні: | Джэймс Эндру Макэвой |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 21 красавіка 1979 (33 года) |
| Месца нараджэння: | Глазга, Шатландыя, Вялікабрытанія |
| Прафесія: | акцёр |
| Кар'ера: | 1984 — цяпер. час |
| IMDb: | ID 0564215 |
Джэймс Эндру Макэвой (англ.: James Andrew McAvoy, 21 красавіка 1979, Глазга, Шатландыя) — шатландскі акцёр.
Змест |
[правіць] Біяграфія
Джэймс Макэвой нарадзіўся ў горадзе Глазга, Шатландыя, у 1979 годзе. Калі хлопчыку было сем гадоў, бацькі Джэймса і яго сястры Джой (вакалістка ў шатландскай групе «Streetside») вырашылі развесціся.[1] На апошнім сямейным зборы было вырашана пакінуць Джой з маці, а Джэймса адправіць на выхаванне да бабулі з дзядулем, якія яго вельмі кахалі і песцілі. Усю сваю юнацкасць, наведваючы каталіцкую школу,[2] Джэймс хацеў стаць святаром, але шатландскі нораў завёў яго ў шэрагі Ваенна-марскіх сіл Злучанага Каралеўства. Аднак, лёс у маладога чалавека — быць акцёрам. Дэвід Хэйман неяк зайшоў у клас да Джэймса і распавёў пару здымачных пацешных гісторый. Яны настолькі зацікавілі Макэвоя, што той неадкладна папрасіў знакамітага рэжысёра даць яму ролю, так ён упершыню з'явіўся на экране ў фільме «Суседні пакой». А вывастрыла майстэрства акцёра ўжо Каралеўская Шатландская Акадэмія Музыкі і Драмы, куды Джэймс паступіў з дзіўнай лёгкасцю, нягледзячы на велізарны конкурс.[3]
Сярод найбольш значных роляў МакЭвоя — фаўн Тумнус у першай часткі «Харонік Нарніі», Лета II у мінісерыяле «Дзеці Дзюны», Уэслі Гібсан у баявіку «Асоба апасны». Джэймс таксама з'яўляўся кандыдатам на ролю Більба Бэгінса ў будучай экранізацыі «Хобіта» Джона Толкіна, аднак кантракт дастаўся Марціну Фрымену. Акрамя таго, ён зняўся ў знакамітым фільме «Адкупленне», у 2009 годзе выйшла карціна з яго ўдзелам «Апошняя нядзеля» — пра апошнія дні жыцця Льва Талстога, а ў 2011 годзе сыграў ролю Чарльза Ксаўера у першай частцы новай трылогіі «Людзі Ікс: Першы Клас».[4]
[правіць] Асабістае жыццё
Дзевяць гадоў Джэймс пражыў з аднакурсніцай Эмай Нельсан. Растаўшыся з ёй, ён прыахвоціўся да алкаголю і ў яго кар'еры наступіў творчы крызіс. На здымках фільма «Shameless» ён пазнаёміўся з актрысай Ганнай-Мары Мак Даф, якая старэй за яго на 9 гадоў. Калі б Ганна не «навучыла Джэймса паважаць жыццё» і не запэўніла б яго ў акцёрскім "божым дарунку", то не змаглі б мы цяпер жахацца страшнаму лёсу хлопца Робі з «Адкуплення». Ганна-Мары Даф стала жонкай Джэймса ў 2006 годзе.[5] 16 чэрвеня 2010 года ў іх нарадзіўся сын, якога назвалі Брэндан.[6]
[правіць] Фільмаграфія
- 2013 - Транс - Сайман
- 2012 - Сардэчна запрашаем у капкан - Max Lewinsky
- 2012 - Бруд
- 2011 - Сакрэтная служба Санта-Клаўса: Аперацыя «Глабальнае ражство» - Arthur Christmas (агучка)
- 2011 - Людзі Ікс: Першы Клас — Чарльз Ксаўер/ Прафесар Ікс
- 2011 - Гнамеа і Джульета — Гнамеа (агучка)
- 2010 - Змоўшчыца — Frederick Aiken
- 2009 - Апошняя нядзеля — Валянцін Булгакаў
- 2008 - Асоба апасны — Уэслі Гібсан
- 2007 - Адкупленне — Робі Тэрнер
- 2007 - Джэйн Осцін — Томас Лефрой
- 2006 - Патрапіць у дзясятку — Браян Джэксан
- 2006 - Пенелопа — Джоні Марцін/Макс
- 2006 - Апошні кароль Шатландыі — доктар Нікалас Гарыган
- 2005 - Хронікі Нарніі: Леў, вядзьмарка і чароўная шафа — Містар Тумнус
- 2005 - Macbeth — Джо Макбет
- 2005 - Народжаныя ў СССР (ТБ)
- 2004 - Унутры сябе я танцую — Роры О’Шэй
- 2004 - Уімблдон — Карл Кольт
- 2004 - Ніткі
- 2004 - 2008 — Бессаромнікі / Shameless, тэлесерыял — Steve McBride
- 2003 - / Making of 'Bollywood Queen', The (відэа)
- 2003 - / State of Play (тэлесерыял)
- 2003 - Bright Young Things
- 2003 - Дзеці дзюны (серыял)
- 2002 - Каралева Балівуда
- 2002 - 2008 — Вайна Фойла, тэлесерыял
- 2002 - / White Teeth (ТБ)
- 2001 - Басейн
- 2001 - Браты па зброі, тэлесерыял
- 2000 - Лорна Дун (ТБ)
- 1997 - An Angel Passes By (ТВ)
- 1997 - Regeneration
- 1997 - Чыста англійскае забойства, тэлесерыял
- 1995 - Суседні пакой
[правіць] Узнагароды і прэміі
- 2007 — Канскі кінафестываль. Пераможца ў намінацыі: Прыз кампаніі «Шапар» лепшаму маладому акцёру
- 2006 — BAFTA. Пераможца ў намінацыі: Узыходная зорка
Зноскі
- ↑ James McAvoy: «I like knowing I’m about to do something bad» jamesmcavoy.com
- ↑ Fun Fearless Males 2008: James McAvoy Cosmopolitan, 2008
- ↑ James McAvoy Biography (1979-) Filmreference.com
- ↑ James McAvoy Cast as Charles Xavier Superhero Hype!. 2010-05-28 (англ.)
- ↑ [1] kinobank.org
- ↑ James McAvoy and Anne-Marie Duff Welcome a Son Baby Chums, 2010
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джэймс Макэвой- www.jamesmcavoyfan.com
- Джэймс Макэвой(англ.) на сайце Internet Movie Database
| Гэта пачатак артыкулу пра акцёра або актрысу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |