Джэймс Мак-Мілан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэймс Мак-Мілан
англ.: James MacMillan
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 16 ліпеня 1959(1959-07-16) (64 гады)
Месца нараджэння Кілвінінг, Паўночны Эйршыр
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Жанры класічная музыка
Узнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі

Джэймс Мак-Мілан (англ.: James MacMillan, нар. 16 ліпеня 1959 Кілвінінг, Паўночны Эйршыр) — сучасны шатландскі кампазітар і дырыжор, які працуе ў жанры класічнай музыкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дж. Мак-Мілан да свайго паўналецця (1977) пражываў у шатландскім графстве Паўднёвы Эйршыр, у мястэчку Камнок. Вывучаў кампазітарскае майстэрства ў Эдынбургскім універсітэце і ў Дарэмскім універсітэце. Завяршыў універсітэцкую адукацыю ў 1987 годзе. У 19861988 гадах працаваў музычным асістэнтам у Манчэстэрскім універсітэце. Пасля атрымання дыплома Мак-Мілан вяртаецца ў Шатландыю, дзе атрымлівае месца памочніка па кампазіцыі пры Шатландскія камерным аркестры (Scottish Chamber Orchestra).

Вядомасць прыходзіць да Дж. Мак-Мілана ў 1990 годзе разам з выкананнем Шатландскім сімфанічным аркестрам BBC, якім дырыжыраваў Ежы Максымюк, яго рэквіема Споведзь Изабэль Гоўдзі на брытанскім фестывалі класічнай музыкі Промз (Proms). Пасля гэтага кампазітар атрымлівае шматлікія заказы на сачыненні музычных твораў — напрыклад, канцэрта для ўдарных інструментаў для шатландкі Эвелін Глені. Апошні, пад назвай Veni, Veni, Emmanuel прагучаў упершыню ў 1992 годзе і з тых часоў з'яўляецца адным з найбольш часта выконваемых твораў Мак-Мілана.

У 1999 годзе, у сувязі з адкрыццём шатландскага парламента пасля 292-гадовага перапынку, Мак-Мілан дырыжыраваў сваёй кампазіцыяй з фанфар пры уступленні каралевы Елізаветы II у залу паседжанняў. У 2000 годзе ён становіцца кампазітарам і дырыжорам Філармоніі ВВС. Восенню 2007 года была пастаўлена опера Дж. Мак-Мілана Ахвярапрынашэнне (у Нацыянальнай оперы Уэльса). Пасля кампазітар пачынае працу над операй, заснаванай на старадаўніх уэльскіх легендах.

Дж. Мак-Мілан, як і яго жонка, члены каталіцкага Дамініканскага ордэна. Ён з'яўляецца таксама камандорам Ордэна Брытанскай імперыі.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • After the Tryst (скрыпка + фартэпіяна — 1988)
  • The Confession of Isobel Gowdie (аркестр — 1990)
  • The Berserking (канцэрт для фартэпіяна — 1990)
  • Veni, Veni, Emmanuel (канцэрт для ўдарных інструментаў — 1992)
  • Seven Last Words from the Cross (кантата: хор і струнныя інструменты — 1993)
  • Inés de Castro (опера, лібрэта: Джон Кліфард — 1991-95)
  • Britannia! (аркестр — 1994)
  • Christus Vincit (1994)
  • The World's Ransoming (англійскі ражок і аркестр — 1997)
  • Cello Concerto (1997)
  • Symphony: Vigil (1997)
  • Quickening (сола, хор, аркестр — 1998)
  • Mass (хор, арган — 2000)
  • Cello Sonata No. 2, прысвечана Джуліану Лойду Уэберу
  • The Birds of Rhiannon (аркестр + хор, тэкст: Майкл Сайманс Робертс — 2001)
  • O Bone Jesu (2001)
  • Piano Concerto No. 2 (2003)
  • A Scotch Bestiary (арган і аркестр — 2004)
  • Sundogs (2006)
  • The Sacrifice (опера) (2007)
  • St John Passion (2008)
  • Violin Concerto (2010)
  • Oboe Concerto (2010)
  • Clemency (2011)
  • Woman of the Apocalypse (2012)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]