Джэймс Мёрсер Лэнгстан Х'юз
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Джэймс Мёрсер Лэнгстан Х'юз (англ.: James Mercer Langston Hughes; 1 лютага 1902, Джоплін, Місуры, ЗША — 22 мая 1967, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі паэт, празаік, драматург і калумніст. Х'юз вядомы як адзін з вядучых і ўплывовых пісьменнікаў культурнага руху «Гарлемскага рэнесансу» і першаадкрывальнік «джазавай паэзіі».
Х'юз пакінуў надзвычай багатую спадчыну ў самых розных жанрах: паэзія, раман, аўтабіяграфічная проза, апавяданні, п'есы. Ён супрацоўнічаў з газетамі, часта публікуючы там серыі сатырычных нарысаў, у якіх галоўнай дзеючай асобай з'яўляецца чарнаскуры гараджанін Сімпл (англ.: Simple).
[правіць] Беларускія пераклады
Асобныя вершы перакладаліся Аленай Таболіч.
