Джэймс Тобін
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Джэймс Тобін (анг. James Tobin; 5 сакавіка 1918, Шампань, Ілінойс - 11 сакавіка 2002, Нью-Хейвен, Канектыкут) — амерыканскі эканаміст.
Біяграфія [правіць]
Вучыўся ў Гарвардскім універсітэце. Прыняў удзел у Другой сусветнай вайне, затым вярнуўся ў Гарвард, атрымаў ступень доктара і выкладаў там жа (1946-1950). З 1950 года да самай смерці працаваў у Ельскім універсітэце (у апошнія гады - Professor Emeritus).
З 1955 года, пасля пераезду Камісіі Коўлса ў Ель і пераўтварэння яе ў Фонд, актыўна ўдзельнічае ў працы дадзенага даследчага цэнтра, займаючы ў 1955-1961 і 1964-1965 гадах пасты дырэктара.
Узнагароды і прэміі [правіць]
- 1955 - Медаль Джона Бейтса Кларка.
- 1981 - Нобелеўская прэмія па эканоміцы «за аналіз стану фінансавых рынкаў і іх уплыву на палітыку прыняцця рашэнняў у вобласці выдаткаў, на становішча з беспрацоўем, вытворчасцю і коштамі».
- 1990 - Прэмія Адама Сміта.
