Джэймс Фенімор Купер
| Джэймс Фенімор Купер | |
| James Fenimore Cooper | |
Партрэт Джэймса Фенімора Купера (худы. — Джон Уэслі Джарвіс, 1822) |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: |
Берлінгтан, Нью-Джэрсі, ЗША |
| Дата смерці: |
14 верасня 1851 (61 год) |
| Месца смерці: |
Куперстаун, штат Нью-Ёрк, ЗША |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: | |
| Гады творчасці: |
1820—1851 |
| Дэбют: |
«Засцярога» (1820) |
| Подпіс: | |
Джэймс Фенімор КУПЕР (James Fenimore Cooper; 15 верасня 1789, г. Берлінпан, штат Нью-Джэрсі, ЗША — 14 верасня 1851) — амерыканскі пісьменнік, пачынальнік гістарычнага жанру ў амерыканскай літаратуры.
[правіць] Біяграфічныя звесткі
Вучыўся ў Іельскім універсітэце. У 1806—10 служыў на флоце. У 1826—33 жыў у Еўропе.
[правіць] Творчасць
Першы раман «Перасцярога» (1820). Гістарычны раман «Шпіён» (1821) расказвае пра вайну за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83. Рамантычная паэтызацыя мора ў раманах «Лоцман» (1823), «Чырвоны карсар» (1827), «Марская чараўніца» (1830). У цэнтры нацыянальнай эпапеі з 5 раманаў («Піянеры», 1823; «Апошні з магікан», 1826; «Прэрыя», 1827; «Следапыт», 1840; «Зверабой», 1841) праблемы ўзаемастасункаў прыроды, чалавека і цывілізацыі. Пенталогія вызначаецца рысамі прыгодніцкай, гістарычнай і філасофскай прозы, дасканалай распрацоўкай індзейскай тэмы, якой упершыню нададзена трагічнае гучанне. Аўтар сатырычнага рамана «Манікіны» (1835), «Еўрапейскіх нататкаў» (т. 1—5, 1836—38) і інш. У 1840-я г. апублікаваў каля 20 раманаў.
На беларускую мову асобныя творы Дж. Ф. Купера пераклалі Г. Далідовіч, Я. Саламевіч.
[правіць] Беларускія пераклады
- Апопші з магікан, або Аповесць пра 1757 год. Мн., 1996;
- Зверабой, або Першая сцяжына вайны. Мн., 1997.
Шаблон:Творы Джэймса Фенімора Купера