Джэймс Эрык Драманд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Джэймс Эрык Драманд
англ.: Sir James Eric Drummond
Джэймс Эрык Драманд
сцяг
1-ы Генеральны сакратар Лігі Нацый
1920 — 3 ліпеня 1933
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: Жазеф Авеноль
 
Нараджэнне: 17 жніўня 1895({{padleft:1895|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:17|2|0}})
Паўночны Іаркшыр
Смерць: 15 снежня 1951({{padleft:1951|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:15|2|0}}) (56 гадоў)
Заходні Сусекс

Сэр Джэймс Эрык Драманд, пазней 16-ы граф Перт, (анг.: Sir James Eric Drummond, англ. James Eric Drummond, 16th Earl of Perth; 17 жніўня 1876 - 15 снежня 1951) — член палаты прадстаўнікоў ад Шатландыі (1941 - 1951) , брытанскі дыпламат і першы Генеральны сакратар Лігі Нацый.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зводны брат Уільяма Драманда, 15-га Графа Перта, Эрык Драманд нарадзіўся ў Паўночным Ёркшыры, Англія. Ён атрымаў адукацыю ў Ітане і пачаў сваю кар'еру ў Міністэрстве замежных спраў у 1900 годзе. У 1906 годзе стаў асабістым сакратаром лорда Эдманда Фіцморыса, намесніка дзяржаўнага сакратара Міністэрства замежных спраў.

Драманд служыў у Лізе Нацый Генеральным сакратаром з 1920 па 1933 год, калі яго прызначылі паслом Вялікабрытаніі ў Італіі. У 1937 годзе пасля смерці свайго зводнага брата Эрык атрымаў у спадчыну тытул граф Перт і ўвайшоў у палату лордаў. У 1939 годзе Драманд вярнуўся ў Англію і падчас Другой сусветнай вайны служыў у якасці дарадцы ў Міністэрстве інфармацыі. З 1946 года і аж да сваёй смерці займаў пасаду намесніка кіраўніка Ліберальнай партыі ў Палаце лордаў.