Джэк Андрэйка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Джэк Андрака
англ.: Jack Thomas Andraka
Jack Andraka.jpg
Дата нараджэння:

8 студзеня 1997(1997-01-08) (17 гадоў)

Месца нараджэння:

Краўнсвіл(англ.) бел., графства(англ.) бел. Эн-Эрандэл(англ.) бел., штат Мэрыленд, ЗША

Краіна:

Злучаныя Штаты Амерыкі

Навуковая сфера:

Біялогія

Альма-матэр:

Паўночная акруговая сярэдняя школа(англ.) бел. (Глен Бёрні(англ.) бел., графства Эн Эрандэл, штат Мэрыленд, ЗША)

Навуковы кіраўнік:

Анірбан Маітра

Вядомы як:

Вынаходнік таннага і хуткага спосабу выяўлення раку падстраўнікавай залозы

Узнагароды і прэміі


Узнагарода імя Гордана Мура(англ.) бел. (75'000 $; 2012, Міжнародны навукова-машынабудаўнічы кірмаш Інтэл(англ.) бел.)

Джэк Андрака — амерыканскі аматар-вынаходнік спосабу выяўлення раку. Атрымаў галоўную ўзнагароду імя Гордана Мура на Міжнародным навукова-машынабудаўнічым кірмашы Інтэл(англ.) бел. (МНМК Інтэл) 2012 года за распрацоўку спосабу выяўлення раку падстраўнікавай залозы(англ.) бел.. Таксама атрымаў шэраг іншых меншых узнагарод агульнай сумай у 100'500 амерыканскіх долараў.

Распрацоўка[правіць | правіць зыходнік]

Бацька — Стыў Андрака, інжынер-будаўнік(англ.) бел. і маці — Джэйн Андрака, анестэзіёлаг(англ.) бел., спрыялі чытанню хатняга збору навуковых часопісаў. Старэйшы брат — Люк Андрака атрымаў 96'000 $ у якасці ўзнагародаў на МНМК Інтэл 2010 года за распрацоўку спосабу доследу ўздзеяння дрэнажу кіслых шахтавых водаў(англ.) бел. на навакольнае асяроддзе. У 2011 г. Люк атрымаў узнагароду на спаборы «Тэхналогіі для чалавецтва, што кіруецца інавацыямі, супрацай і ведамі» Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (Кембрыдж, графства Мідлсекс(англ.) бел., штат Масачусетс, ЗША). Натхненнем для распрацоўкі паслужыла смерць дзядзькі[1].

Джэк Андрака выявіў, што прычына нізкай выжывальнасці пры раку падстраўнікавай залозы заключаецца ў адсутнасці хуткага, адчувальнага і таннага спосабу ранняга выяўлення. Падчас чытання артыкула аб аналітычных спосабах выкарыстання вугляродных нанатрубак на ўроку біялогіі аб антыцелах(англ.) бел. у яго ўзнікла думка аб выпрабаванні на рак падстраўнікавай залозы. Пры дапамозе пошукавіка Гугл ён працягнуў чытанне бясплатных сеціўных(англ.) бел. навуковых часопісаў аб нанатрубках і біяхіміі раку[2].

Затым ён звярнуўся да 200 прафесараў Універсітэта Джона Хопкінса (Балтымар, штат Мэрыленд, ЗША) і Нацыянальных устаноў здароўя ЗША(англ.) бел. (Бетэзда(англ.) бел., графства Мантгомеры(англ.) бел., штат Мэрыленд, ЗША) з каштарысам, раскладам і тэрмінамі ажыццяўлення па лабараторную дапамогу сваёй задуме. Станоўчы адказ даслаў прафесар паталогіі, анкалогіі і хімічнай і біямалекулярнай інжынерыі(англ.) бел. Анірбан Маітра са Школы медыцыны Джона Хопкінса(англ.) бел..

Вынікам працы стала новае выпрабаванне на рак падстраўнікавай залозы пры дапамозе маца(англ.) бел. з папяровым датчыкам, падобным да паласы выпрабавання на цукровы дыябет. Гэтая паласа паказвае ровень мезатэліну(англ.) бел., біямаркера(англ.) бел. раку падстраўнікавай залозы, у крыві або мачы дзеля выяўлення хваробы на ранняй ступені. Выпрабаванне займае 5 хвілінаў і таксама прыдатнае для выяўлення раку лёгкіх і яечніка(англ.) бел. праз агульны біямаркер. Датчык каштуе тры долары і можа ўжывацца ў 10 выпрабаваннях[3].

Спосаб выяўлення раку[правіць | правіць зыходнік]

Джэк Андрака вывеў меланомныя ракавыя клеткі падстраўнікавай залозы з камерцыйнай культуры ракавых клетак(англ.) бел. падстраўнікавай залозы, што празмерна выраблялі мезатэлін. Выраблены мезатэлін адасобілі, засяродзілі і падлічылі шляхам імунаферментнага аналізу(англ.) бел..

Пасля аналізу заходняй плямы(англ.) бел. чалавечыя мезатэлін-спецыфічныя антыцелы змяшалі з аднаслойнымі вугляроднымі нанатрубкамі і выкарысталі для пакрыцця паласы звычайнай фільтравальнай паперы(англ.) бел.. У выніку папера стала правадной. Адпаведнае напластаванне вызначылі сканавальным электронным мікраскопам(англ.) бел.. Вузавыя сродкі, злучаныя з рознай колькасцю мезатэліна, выпрабавалі на папяровым біядатчыку(англ.) бел.. Папярэдне і пасля выкарыстання вымяралася ўсялякая змена электрычнага патэнцыялу датчыкавай паласы.

Пры доследзе антыцелы звязваліся з мезатэлінам і павялічваліся. Гэтыя ўзмоцненыя малекулы распаўсюджвалі нанатрубкі далей адзін ад аднаго, што змяняла электрычныя ўласцівасці сеткі. Чым больш было мезатэліну, тым больш антыцелы звязваліся і павялічваліся, і тым слабей станавіўся электрычны сігнал[4].

Выпрабаванні на чалавечай сыроватцы крыві(англ.) бел., атрыманай ад здаровых людзей і хворых на хранічны панкрэатыт (запаленне падстраўнікавай залозы), інтраэпітэліяльнае новаўтварэнне(англ.) бел. ў падстраўнікавай залозе або рак падстраўнікавай залозы далі падобны вынік. Мяжа выяўляльнай адчувальнасці датчыка склала 0,156 нанаграма на мілілітр. Пры гэтым ровень празмернага вырабу мезатэліну пры раку падстраўнікавай залозы складае 10 нанаграм на мілілітр.

Выпрабаванне дае больш як 90%-ую дакладнасць у выяўленні мезатэліну. Датчык апынуўся ў 28 разоў хутчэйшым, у 28 разоў таннейшым і ў 100 разоў больш адчувальным за існыя на 2012 год выпрабаванні[5].

Зноскі


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.