Джэры Уэст

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Спартыўныя ўзнагароды
Баскетбол
Панамерыканскія гульні
Золата Чыкага 1959 баскетбол
Алімпійскія гульні
Золата Рым 1960 баскетбол

Джэры Алан Уэст (анг. Jerry Alan West, 28 мая 1938 года) — амерыканскі баскетбаліст, усю сваю прафесійную кар'еру выступаў за клуб Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі "Лос-Анджэлес Лэйкерс". На Алімпійскіх гульнях 1960 года ў Рыме быў адным з капітанаў зборнай ЗША, якая выйграла залатыя медалі.

За час выступлення ў НБА Уэст 12 разоў выбіраўся ў першую і другую зборную ўсіх зорак НБА, 14 разоў удзельнічаў у матчы ўсіх зорак НБА, быў прызнаны самым каштоўным гульцом матчу ўсіх зорак у 1972 годзе і выйграў чэмпіёнскі тытул у тым жа годзе. Яму належыць рэкорд па сярэднім паказчыку набраных ачкоў у серыі плэй-оф - 46,3. Уэст уключаўся ў першыя чатыры зборныя ўсіх зорак абароны. Ён удзельнічаў у 9 фінальных гульнях НБА, а ў 1969 годзе быў названы самым каштоўным гульцом фіналу НБА, нягледзячы на тое, што яго каманда прайграла. У 1980 годзе Уэст быў уключаны ў баскетбольную Залу славы, а ў 1996 годзе быў названы адным з 50 найвялікшых гульцоў у гісторыі НБА.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Lazenby, Roland (2005). The Show: The Inside Story of the Spectacular Los Angeles Lakers In The Words of Those Who Lived It.. McGraw-Hill. ISBN 0071430342. 
  • Libby, Bill; West, Jerry (1969). Mr. Clutch. The Jerry West story. Englewood Cliffs: Prentice Hall. ISBN 0136047106. 
  • Cherry, Robert (2004). Wilt: Larger than Life. Chicago: Triumph Books. ISBN 1-57243-672-7. 
  • Taylor, John (2005). The Rivalry: Bill Russell, Wilt Chamberlain, and the Golden Age of Basketball. New York City: Random House. ISBN 1-4000-6114-8. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Лос-Анджэлес Лейкерс 1971-1972 Шаблон:Мужчынская баскетбольная зборная ЗША на Алімпійскіх гульнях 1960

Шаблон:Самы каштоўны ігрок Фіналу НБА Шаблон:Самы каштоўны ігрок Матчу ўсіх зорак НБА Шаблон:Самыя дзейсныя ігракі рэгулярнага чэмпіянату НБА Шаблон:Лідары рэгулярнага чэмпіянату НБА па перадачах Шаблон:Драфт НБА 1960