Джэрэмі Айранс
| Джэрэмі Айранс Jeremy Irons |
|
| Імя пры нараджэнні: | Джэрэмі Джон Айранс |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 19 верасня 1948 (64 года) |
| Месца нараджэння: | Коўз, востраў Уайт, Вялікабрытанія |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | акцёр |
| Кар'ера: | 1971 — цяперашні час |
| IMDb: | ID 0000460 |
| Узнагароды: |
«Оскар» (1991) |
Джэрэмі Джон Айранс (анг. Jeremy John Irons; нар. 19 верасня 1948 г.) — англійскі акцёр, лаўрэат прэміі «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю (1991) і шэрагу іншых прэстыжных узнагарод.
Біяграфія [правіць]
Джэрэмі Айранс нарадзіўся 19 верасня 1948 года ў горадзе Коўз, востраў Уайт у праліве Ла-Манш. Пачаў працаваць асістэнтам у тэатры пасля таго, як праваліўся на ўступных экзаменах у ветэрынарную школу. Два гады вучыўся на акцёрскіх курсах тэатра «Олд Вік» у Брысталі (Bristol Old Vic Theatre School).
У 1971 годзе пераехаў у Лондан. Працаваў у трупе Тэатра Вест-Энду і на тэлебачанні. Крытыкі адзначылі яго ролю ў тэлесерыяле «Вяртанне ў Брайдсхед» (Brideshead Revisited, 1981). У 1981 годзе зняўся з Мерыл Стрып у фільме «Жанчына французскага лейтэнанта».
У 1984 годзе сыграў галоўнага героя ў «Каханні Свана» (экранізацыя другой часткі рамана «У кірунку да Свана» Марселя Пруста), дзе роля Одэты выканала Арнела Муці. Стаў членам трупы Каралеўскага шэкспіраўскага тэатра.
Айранс двойчы здымаўся ў рэжысёра Дэвіда Кроненберга: у фільме «Намёртва звязаныя» (1988) і ў драме «М. Батэрфляй» (1993).
У 1990 годзе атрымаў «Оскар» за ролю ў трылеры «Выварат лёсу». У 1994 годзе агучыў Шнара ў мультфільме «Кароль Леў». Таксама сыграў ролю тэрарыста Саймана Грубера ў «Дужым арэшку 3». У 1997 годзе сыграў Гумберта Гумберта ў «Лаліце» па рамане У. Набокава.
Джэрэмі Айранс таксама вядомы па такіх карцінах як «А зараз, дамы і спадары», дзе яго партнёркай была вядомая французская спявачка Патрысія Каас, а таксама па карціне «Калас назаўжды» з Фані Ардан. Абедзве карціны выйшлі ў 2002 годзе. У 2006 годзе выканаў ролю Брома ў фільме «Эрагон».
У 2011 годзе Джэрэмі Айранс зняўся ў ролі Радрыга Борджыа (Аляксандра VI) у тэлесерыяле «Борджыа».
Узнагароды [правіць]
- 1991 — Прэмія «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю.
Спасылкі [правіць]
- www.jeremy-irons.com
- Джэрэмі Айранс(англ.) на сайце Internet Movie Database
| Прэмія «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю | |
|---|---|
|
Генры Фонда (1981) · Бен Кінгслі (1982) · Роберт Дзюваль (1983) · Ф. Мюрэй Абрахам (1984) · Уільям Хёрт (1985) · Пол Ньюман (1986) · Майкл Дуглас (1987) · Дасцін Хофман (1988) · Дэніел Дэй-Льюіс (1989) Джэрэмі Айранс (1990) · Энтані Хопкінс (1991) · Аль Пачына (1992) · Том Хэнкс (1993) · Том Хэнкс (1994) · Нікалас Кейдж (1995) · Джэфры Раш (1996) · Джэк Нікалсан (1997) · Раберта Беніньі (1998) · Кевін Спейсі (1999) · Расел Кроу (2000) Поўны спіс ·(1928—1940) ·(1941—1960) ·(1961—1980) ·(1981—2000) ·(2001 — цяперашні час) |
| Прэмія «Залаты глобус» за лепшую мужчынскую ролю — драма | |
|---|---|
|
Генры Фонда (1981) • Бен Кінгслі (1982) • Роберт Дзюваль (1983) • Ф. Мюрэй Абрахам (1984) • Джон Войт (1985) • Боб Хоскінс (1986) • Майкл Дуглас (1987) • Дасцін Хофман (1988) • Том Круз (1989) • Джэрэмі Айранс (1990) • Нік Нолці (1991) • Аль Пачына (1992) • Том Хэнкс (1993) • Том Хэнкс (1994) • Нікалас Кейдж (1995) • Джэфры Раш (1996) • Пітэр Фонда (1997) • Джым Керы (1998) • Дэнзел Вашынгтан (1999) • Том Хэнкс (2000) Поўны спіс · (1943—1960) · (1961—1980) · (1981—2000) · (2001 — цяперашні час) |
| Прэмія «Залаты глобус» за лепшую мужчынскую ролю другога плану — міні-серыял, тэлесерыял ці тэлестужка | |
|---|---|
|
Стэнлі Тучы (2001) • Дональд Сазерленд (2002) • Джэфры Райт (2003) • Уільям Шэтнер (2004) • Пол Ньюман (2005) • Джэрэмі Айранс (2006) • Джэрэмі Півен (2007) • Том Уілкінсан (2008) • Джон Літгоу (2009) • Крыс Колфер (2010) Поўны спіс · (1970—1980) · (1981—2000) · (2001 — цяперашні час) |
Шаблон:Прэмія «Эмі» за лепшую мужчынскую ролю другога плану ў міні-серыяле ці фільме 2001—2020
| Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за лепшую мужчынскую ролю ў тэлестужцы ці мінісерыяле | |
|---|---|
|
Бен Кінгслі (2001) • Уільям Мэйсі (2002) • Аль Пачына (2003) • Джэфры Раш (2004) • Пол Ньюман (2005) • Джэрэмі Айранс (2006) • Кевін Клайн (2007) • Пол Джыямаці (2008) • Кевін Бэйкан (2009) • Аль Пачына (2010) |
|
|
Поўны спіс • (1994—2000) • (2001—...) |
- Асобы
- Нарадзіліся 19 верасня
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся на востраве Уайт
- Акцёры паводле алфавіту
- Акцёры ЗША
- Акцёры Вялікабрытаніі
- Акцёры тэлебачанні Вялікабрытаніі
- Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты прэміі «Эмі»
- Лаўрэаты прэміі «Тоні»
- Лаўрэаты прэміі «Сезар»