Дзвінская губа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Двінская губа
руск. Двинская губа
65°01′ пн. ш. 39°25′ у. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяБелае мора
Краіна
Тыпгуба 
Даўжыня берагавой лініі93 км
Найбольшая глыбіня120 м
УпадаюцьПаўночная Дзвіна 
Дзвінская губа (Архангельская вобласць)
Дзвінская губа

Дзвінская губа, Дзвінскі заліў[1] — адзін з чатырох найбуйнейшых заліваў Белага мора, разам з Мезенскай губой, Анежскай губой і Кандалакшскім залівам. Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы Белага мора, на тэрыторыі Архангельскай вобласці Расіі.

Даўжыня 93 км, шырыня каля ўваходу 130 км. З вялікіх рэк у заліў ўпадае Паўночная Дзвіна, а таксама сярэднія і малыя рэкі: Солза, Сярта, Ярэньга, Чукча, Сюзьма, Вялікая Рэжма, Ненокса, Мудзьюга і іншыя. Глыбіня 15—22 м, максімальная ў паўночна-заходняй частцы — 120 м. Прылівы вышынёй да 1,4 м, паўсутачныя. У летні час вада ў заліве выграваецца да +12 °С, гэта найбольш цёплая частка Белага мора, у зімовы час заліў замярзае.

На ўзбярэжжы Дзвінскай губы гарады Архангельск і Северадзвінск.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]