Дзень хангыля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзень часангыля)
Частка ўказу аб увядзенні новай сістэмы пісьма

Дзень хангыля (кар.: 한글날, Хангыльлаль) — карэйскае нацыянальнае свята, прысвечанае стварэнню карэйскага спецыяльнага алфавіта каралём Седжонам Вялікім. У Паўднёвай Карэі святкуецца 9 кастрычніка (дзень абвяшчэння ўказу), у Паўночнай называецца Дзень часангыля (кар.: 조선글날, Часангыльлаль) і адзначаецца 15 студзеня.

Паводле летапісаў, ван Седжон абвясціў стварэнне алфавіта ў дзявятым месяцы месячнага календара 1447 ў дакуменце пад назвай Хунмінджаным (гіст. кар.: 훈민져ᇰᅙᅳᆷ; суч. кар.: 훈민정음 訓民正音 — сапраўдныя гукі для адукацыі народа). Упершыню гэты дзень святкаваўся 4 лістапада (апошні дзень дзявятага месяца) 1926 Таварыствам хангыля. У 1940 быў знойдзены сапраўдны тэкст каментарыяў да указу, якія сведчылі пра тое, што абвяшчэнне адбылося ў першыя дзесяць дзён дзявятага месяца, таму дата свята была перасунута на дзясяты дзень паводле месячнага календара, што супадае з 9 кастрычнікам. Пасля ўтварэння Рэспублікі Карэя дзень стаў дзяржаўным святам і выхадным. Але ў 1991 пад ціскам буйных карпарацый, якія былі незадаволены наданнем Дню ААН статусу нацыянальнага свята, стаў працоўным, хоць і працягваў святкавацца. Таварыства хангыля пачало кампанію па вяртанню дня яго статусу, якая скончылася прыняццем Нацыянальнай Асамблеяй 189 галасамі за рэзалюцыі па адраджэнню свята з 2013.