Дзесяць запаведзей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзесяць запаветаў)

Дзесяць запаведзяў (Дэкалог або Закон Божы) (іўр.: עשרת הדברות, «асерэт-а-дзіброт» — літар. Десять прамоў; стар.-грэч.: δέκα λόγοι, «Дэкалог» — літаральна «Дзесяціслоўе») — прадпісанні, дзесяць асноўных законаў, якія, згодна з Пяцікніжжам, былі дадзены самім Богам Майсею, у прысутнасці сыноў Ізраіля, на гары Сінай на пяцідзесяты дзень пасля выхаду з Егіпта.

Дзесяць запаведзяў утрымліваюцца ў Пяцікніжжы ў двух версіях, якія амаль не адрозніваюцца друг ад друга (гл. Зых. 20:2-17; Др. Зак. 5:7-21). Згодна з яўрэйскай традыцыяй, варыянт, які змяшчаецца ў 20-й главе кнігі Зыход, быў на першых, разбітых скрыжалях, а варыянт Другога Закона — на другіх.

Гісторыя абвяшчэння[правіць | правіць зыходнік]

«Майсей са скрыжалямі законаў», Рэмбрандт, 1659.

Біблейскае апавяданне апісвае Майсея, які заставаўся «сорак дзён і сорак начэй» (Зых.24: 18) на вяршыні гары Сінай, якая таксама называецца гарой Харыў, і там атрымаў адкрыццё ад Бога.  Майсей перадаў Божыя запаведзі для сыноў Ізраілевых на трэці месяц пасля іх зыходу з Егіпта. Ізраіль атрымаў запаведзі пасля трох дзён падрыхтоўкі ля падножжа гары.

Сінай стаяў у агні, ахутаны густым дымам, зямля дрыжала, грымеў гром, бліскалі маланкі, і, у шуме стыхіі, перапакрываючы яго, раздаваўся голас Божы, прамаляючы запаведзі (Зых. 19:1 і далей). Потым сам Гасподзь напісаў «Дзесяць словаў» на двух каменных скрыжалях, «Скрыжалях Сведчання» (Зых. 24:12; 31:18; 32:16) або «Скрыжалях Запавету» (Др. Зак. 9:9, 11:15), і перадаў іх Майсею. Калі Майсей, пасля саракадзённага знаходжання на гары, спусціўся са скрыжалямі ў руках і ўбачыў, што народ, забыўшыся пра Бога, скача вакол Залатога цяля, то прыйшоў у такі страшэнны гнеў, што разбіў аб скалу скрыжалі з запаведзямі Бога. Пасля пакаяння ўсяго народа, Бог загадаў Майсею зрабіць дзве новыя каменныя скрыжалі, і прынесці Яму для паўторнага напісання Дзесяці запаведзяў (Др. Зак.10 :1-5).

Дзесяць запаведзяў[правіць | правіць зыходнік]

Пералікі Дзесяці запаведзяў у яўрэйскай і хрысціянскай традыцыі некалькі адрозніваюцца. Згодна з яўрэйскай традыцыяй, у Зых. 20:2 змяшчаецца першая запаведзь, а ў 20:3 — другая. Паводле жа хрысціянскай традыцыі, першая запаведзь змяшчаецца ў Зых. 20:3, а 20:2 разглядаецца як агульны ўступ. Большасць пратэстанцкіх цэркваў, а таксама Праваслаўная і Грэка-каталіцкая цэрквы дзеляць другую па яўрэйскай традыцыі запаведзь (Зых. 20:3-6) на дзве, лічачы першы верш першай запаведдзю, а астатнія вершы — другой. Рымска-каталіцкая і Лютэранская царквы дзеляць на дзве дзесяты па яўрэйскай традыцыі запаведзь.

Дзесяць запаведзяў паведле пратэстанскай і праваслаўнай традыцыі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Я Гасподзь, Бог твой, які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай, з дому рабства і не будзе ў цябе іншых багоў перад тварам маім.
  2. Не стварай сабе куміра і ніякай выявы таго, што на небе ўверсе, што на зямлі ўнізе, і што ў вадзе ніжэй зямлі; не пакланяйся ім і не служы ім, таму што я — Гасподзь Бог твой, Бог-апякун, які карае дзяцей за віну бацькоў да трэцяга і чацвёртага роду, ненавідзячых мяне, і даю міласць да тысячы родаў таму, хто любіць мяне, захоўвае запаведзі мае.
  3. Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, дарэмна, бо Гасподзь не пакіне без пакарання таго, хто вымаўляе імя яго дарэмна.
  4. Помні дзень суботні, каб свята праводзіць яго, шэсць дзён працуй і рабі ўсялякія справы твае, а дзень сёмы — субота — Госпаду, Богу твайму: не рабі ў гэты дзень ніякай справы ні ты, ні сын твой, ні дачка твая, ні раб твой, ні рабыня твая, ні жывёла твая, ні прыйшоўшы, таму што ў шэсць дзён стварыў Гасподзь неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, а ў дзень сёмы адпачыў; таму благаславіў Гасподзь дзень суботні і асвяціў яго.
  5. Паважай бацьку твайго і маці тваю, каб падоўжыліся дні твае на зямлі.
  6. Не забівай.
  7. Не пралюбадзействуй.
  8. Не крадзі.
  9. Не вымаўляй непраўдзівага сведчання на бліжняга твайго.
  10. Не жадай хаты бліжняга твайго, ні жонкі яго, ні раба яго, ні рабыні яго, ні вала яго, ні асла яго, нічога, што ёсць у бліжняга твайго.

Дзесяць запаведзяў паводле каталіцкай і лютэранскай традыцыі[правіць | правіць зыходнік]

Я — Пан Бог твой, які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай, з дому няволі.

  1. Не май іншых багоў, апроч Мяне.
  2. Не ўжывай імя Пана Бога дарэмна.
  3. Памятай дзень святы святкаваць.
  4. Шануй бацьку свайго і маці сваю.
  5. Не забівай.
  6. Не чужалож.
  7. Не крадзі.
  8. Не сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго.
  9. Не пажадай жонкі бліжняга твайго.
  10. Не пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]